Першая згадка пра Азяты ў пісьмовых крыніцах датуецца 1516 годам, калі вялікі князь літоўскі Жыгімонт I дараваў зямельны надзел у Азятах Сідару Гайке.
У XVI–XVIII стагодьдзях маёнтак шматкроць зьмяняў гаспадароў, пераходзячы ад аднаго роду да іншага.
У XIX стагодьдзі сям’я Верашчакаў пабудавала ў Малых Азяты сядзібны дом і заклала пэйзажны парк. У 1870 годзе пабудавана драўляная царква сьвятога Мікалая, якая захавалася да нашых дзён.
Сядзіба Верашчакаў цалкам згарэла ў 1943 годзе. У паваенны час Вялікія Азяты, Малыя Азяты і Азяты-Засадники ізноў былі аб’яднаны ў адзін населены пункт.
Царква сьвятога Мікалая
Першая царква ў Азятах вядомая з XV стагодьдзя. Новы храм быў пабудаваны ў 1867 годзе ў псэўдарускім стылі і асьвечаны ў гонар сьвятога Мікалая.
Каардынаты: 52.101438, 24.137618.
Азяцкiя замалёўкi.