Слабодка – вёска паміж азёрамі Поцехам, Недравам, Ільмёнкам. Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Слабада, Слабодка Заверская, Быхаўка, Юзафова.
Упершыню Слабодка згадваецца ў летапісах як паселішча Друйскага двара ў 1618 годзе. У сьпісе інвентарызацыі Браслаўскага стараства 1649 года значыцца гарадок Слабада. З часу свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.
«Слабадой» звычайна называлі пасёлак альбо гарадзкі квартал, жыхары якога не былі прыгоннымі або часова вызваляліся ад падаткаў і іншых павіннасьцяў.
Касьцёл Божага Провіду
Колькі ў Беларусі Слабод і Слабодак, аднаму богу вядома. Слабодка, што цяпер уваходзіць у Браслаўскі раён, яна ж Слабодка Заверская, знакамітая сваім выбітным касьцёлам Божага Провіду, пабудаванага ў 1903 годзе ў нэараманскiм стылі.
Цікавы факт. У літоўскім мястэчку Аланта захаваўся практычна такі ж касьцёл, пабудаваны па праекце швэдскага архітэктара Карла Эдуарда Страндмана (Karl Eduard Strandmann). Хутчэй за ўсё, гэты ж архітэктар праектаваў і Слабодкаўскі храм. Літоўскі касьцёл, дарэчы, на некалькі гадоў маладзейшы за беларускi.
Каардынаты: 55.68606, 27.18332
Внутреннее убранство костёла очень богатое. Многие туристы приезжают в Слободку в том числе и для того, чтобы полюбоваться интерьерами костёла Божьего Провидения.
Если подняться на хоры, то оттуда можно получить альтернативный ракурс на внутренний объём костёла.