Параф’янава – даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Першы пісьмовы ўпамін пра Параф’янава датуецца 1435 годам, калі землі на ўсходняй ускраіне Куранецкай воласьці былі вылучаны для забесьпячэньня пасады Віленскага архідыякана.
У розныя часы Параф’янавам валодалі Пшазьдзецкія, Тышкевічы, Слатвінскія.
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл існаваў у мястэчку, пачынаючы з 1624 года. Першая яго фундацыя ажыццёўлена ў 1630 годзе Мельхіёрам Гіляшкевічам, архідыяканам віленскім. Гістарычна касьцёл вядомы пад імем «Касьцёл Яна Хрысьціцеля». Пад гэтым імем ён згадваецца ў Дзяржаўным сьпісе каштоўнасьцяў і шэрагу іншых крыніц.
Падчас падчас вайны 1654–1667 гадоў касьцёл быў разбураны расейскімі войскамі.
Яшчэ за год да прыняцьця знакамітага ўказу аб верацярпімасці 1905 гада на сродкі парафіян І намаганьнямі ксяндза Б. Корна ў Параф’янаве быў закладзены новы мураваны касьцёл у стылі нэабарока. Будаўніцтва ў асноўным было завершанае да 1913 года.
У 1963 годзе касьцёл быў зачынены савецкімі ўладамі, у будынку размясьціўся склад спіртзавода. У 1988 годзе касьцёл быў вернуты Касьцёлу ў паўразбураным стане, рэстаўрацыя заняла каля 11 гадоў.
У цяперашні час прыход і храм носяць імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Каардынаты: 54.885826, 27.577164
Iнтэр’еры касьцёла