Плошча Тызенгауза
Колiшнi дом адмiнiстратара
На плошчы Тызенгаўза размешчана шмат цікавых будынкаў, якія належаць розным эпохам. Бліжэй за ўсіх да плошчы Леніна знаходзяцца два вельмі падобных будынка, пабудаваных у стылі клясіцызму ў перыяд 1765–1785 гадох. Яны размясьцiлiся на розных баках вуліцы Горкага, адзiн зь іх знаходзіцца на плошчы Леніна, другi – на поўначы, гэта былы дом адміністратара.
Адрас: пляц Антонiя Тызенгауза.
Былая казарма кадэтаў
Адрас: пляц Антонiя Тызенгаўза, 5.
Музычная школа (крывая афiцына)
Будынак музычнае школы або музычнага флігеля быў пабудаваны ў 70–80-х гадах XVIII стагодьдзя. Акрамя навучальных мэтаў яно было прызначанае для канцэртаў. На першым і другім паверхах школы разьмяшчаліся невялікія залы і клясы для заняткаў; інтэрнат для навучэнцаў і жылыя пакоі выкладчыкаў былі ў мансардзе.
Выгнутая форма пляна будынка («крывая афіцына») была, па ўсёй верагоднасьці, прадыктавана меркаваньнямі агульнай стылістыкі пабудовы архітэктурнага ансамбля пляца на Гарадніцы. Аднак ансамбаль не быў завершаны і яркая барочная «крывая афіцына» не была кампазіцыйна падтрымана суседнімі пабудовамі.
Адрас: пляц Антонiя Тызенгаўза, 4.
Гарвыканкам
На поўдзень ад плошчы Тызенгаўза знаходзіцца плошча Леніна. А як жа без яе… і смех, і грэх. Тыповы праект тыповага выканкама, тыповы Ільліч. На гэтым аб выканкаме ўсё.
Адрас: пляц Ленiна.
Управа архітэктуры і горадабудаўніцтва
Калі рухацца ад плошчы Тызенгазауза на захад уздоўж вуліцы Горкага, то можна ўбачыць некалькі старадаўніх будынкаў, якія ў цяперашні час належаць розным камунальным службам і арганізацыям.
Адрас: пляц АнтонiяТызенгаўза, 3.
Дамавая царква сьвятога Мiкалая Цудатворцы
У невялікім скверы, названым «Швэйцарская даліна», знаходзіцца шэраг рэлігійных будынкаў, якiя ў цяперашні час адносяцца да дамавой царквы сьвятога Мікалая.
Адрас: вулiца М. Горкага, 2.
Вулiца 1 Траўня
Рэальнае вучылiшча
Рэальнае вучылішча імя сына імпэратара Мікалая II цэсарэвіча Аляксея. Будаўніцтва гэтага будынка было завершанае ў 1907 годзе, хоць на фасадзе 1913 фігуруе. Па ўсёй верагоднасьці ён сымалюе 300-годдзе дынастыі дома Раманавых. Будынак спраектаваны на два блёкі: навучальнага і грамадзкага прызначэньня. Размяшчэньне клясавых пакояў навучальнага блёка аднабаковае з выхадам на шырокі калідор. На даху знаходзілася астранамічная абсэрваторыя. У гады Першае сусьветнае вайны тут размяшчаўся штаб генэрала Сіверса. У 1920–1930-я гады ў будынку функцыянавала гімназія імя Адама Міцкевіча, дзе выкладчыкам батанікі і біялёгіі працаваў стваральнік гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі. Пасьля Другое сусьветнае вайны будынак вучылішча быў прыстасаваны пад ваенны шпіталь, пазьней тут месьцiўся Гарадзенскі абкам КПБ.
У цяперашні час тут знаходзіцца адзін з факультэтаў Гарадзенскага аграрнага ўнівэрсітэта.
Адрас: вулiца 1 Траўня, 3.
Лютэранская кірха
У XVIII стагодьдзі на месцы цяперашняй лютэранскай кірхі размяшчалася «Карчма на Гарадніцы», якую наведвалі замежныя майстры, пераважна немцы-лютэране. У 1793 годзе ўказам караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага карчма і зямельны надзел былі перададзеныя ў вечнае карыстаньне лютэранскай парафii. Саму кірху пабудавалі ў канцы 1870-х гадоў. У 1912 годзе будынак быў перабудаваны і набыў яркiя рысы неагатычнай архітэктуры. У 1912 году пастар Освальд-Адольф Плямш побач з кірхай пабудаваў дом з жоўтай цэглы.
Пасьля Другое сусьветнае вайны будынак кірхі быў перададзены Гарадзенскаму абласному архіву. У 1995 годзе кірха вернута эвангелска-лютэранскай абшчыне. Тут штогод у траўні – чэрвені праходзяць выпускныя экзамены студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну Гарадзенскага унівэрсітэта імя Янкі Купалы.
У цяперашні час будынак кірхі аднаўляецца і неўзабаве павінен ператварыцца ў залю арганнай музыкі. Дапамогу ў набыцьці аргана аказала лютэранская абшчына Франкфурта на Майне.
Характэрна, што кiрха ў Гораднi на сёньня – адзіны дзеючы лютэранскі храм у Беларусі.
Адрас: вулiца 1 Траўня, 5. Каардынаты: 53.687155, 23.840420.
Музэй Максiма Багдановiча
Дом-музэй Максіма Багдановіча размяшчаецца ў гістарычным будынку, пабудаваным у стылі рускага драўлянага мадэрна. Лічыцца, што тут у 1892–1896 гадох пражываў паэт са сваімі бацькамі. У яго гонар у 1958 годзе на доме была адкрытая мэмарыяльная дошка. Музэй паэта ў гэтым доме быў адчынены ў 1986 годзе як літаратурны аддзел Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-архэалягічнага музэя. Яго дырэктарам нейкi час была вядомая беларуская паэтка Данута Бічэль-Загнетава. Сёньня ў сьценах музэя размешчаныя: партрэтная галерэя літаратараў і вядомых людзей, экспазіцыя, прысьвечаная літаратурна-грамадскаму руху канца XIX – пачатку XX стагодьдзя. У чатырох арыгінальна аформленых мемарыяльных пакоях знаходзіцца музэйны аддзел «Гарадзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснасьць».
Адрас: вулiца 1 Траўня, 10.
Проста прыгожы дом. Пабудаваны ў 1899 годзе.
Адрас: вулiца 1 Траўня, 14.
А гэты дом пабудавалі ў 1909 годзе.
Адрас: вулiца 1 Траўня, 24.
ЗАГС
Каля ЗАГСу вуліца Вялікая Траецкая пераходзіць у Віленскую.
Адрес: улица Вленская, 1.
Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Факультэт ветэрынарнай медыцыны
Адрас: вулiца Ваўковіча, 11.
Вулiца Элiзы Ажэшкi
Помнiк пiсьменнiцы
Адрас: вулiца Элiзы Ажэшкi, 11.
Вулiца Элiзы Ажэшкi, 6а
Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы
Будынак былой Марыінскай жаночай гімназіі быў пабудаваны ў 1893 годзе па праекце гарадзенскага архітэктара Васіля Нябольсына ў стылі позьняга клясіцызму. Да Першае сусьветнае вайны тут знаходзілася дамавая царква сьвятых Жонак Міраносіцаў. У гімназіі вялася падрыхтоўка пэдагогаў – хатніх настаўніц і настаўнікаў. Навучаньне ў гімназіі маглі дазволіць сабе ня многія, у асноўным дачкі заможных дваранаў, чыноўнікаў і духоўных асобаў. Сярод гімназiстак фігуруе і дачка гарадзенскага губэрнатара П.А. Сталыпіна Марыя.
У міжваенны час у будынку дзейнічала жаночая настаўніцкая сэмінарыя імя Элізы Ажэшкі, а ў 1940–1941 гадах – настаўніцкі інстытут, які рыхтаваў настаўнікаў для няпоўных сярэдніх школаў. Пасьля вызвалення Гораднi ў 1944 годзе ў будынку пачаў функцыянаваць пэдагагічны інстытут, які ў 1978 годзе быў ператвораны ў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Адрас: вулiца Элiзы Ажэшкi, 22.
Вулiца Элiзы Ажэшкi, 34
Катэдральны Сабор Покрыва Прасьвятой Мацi Божай
Будаўніцтва Сьвята-Пакроўскага сабора ў Горадне пачалося ў 1904 годзе ў памяць воінаў, якія загінулі ў час руска-японскай вайны. Архітэктарам Пакроўскага катэдральнага сабора стаў Міхаіл Прозараў, будаўніцтвам кіраваў ваенны інжынэр Іван Савельеў. Асновай для будаўніцтва храма стаў аблічча царквы Каспійскага пяхотнага палка ў Санкт-Пецярбургу. Асьвячэньне храма праводзілася 30 верасьня 1907 году.
Першапачаткова гарнізонная царква становіцца катэдральнай ў сувязі з разбурэньнем Сафійскага сабора ў 1961 годзе. Намаганьнямі епіскапа Венядзікта нават у гады Другое сусветнае вайны ў храме праводзіліся службы. Пакроўскі сабор у Гродне не быў зачынены і падчас прыходу савецкай улады – яны здолелі толькі скараціць колькасьць правадзiмых службаў.
У 1993 годзе ў саборы разьмясцілі мемарыяльную дошку ў памяць пра салдатаў, якія загінулі ў Афганістане. А ў 2010 годзе побач з храмам ўсталявалі скульптуру Божай Маці.
Адрас: вулiца Элiзы Ажэшкi, 22. Каардынаты: 53.684568, 23.841299.
Iнтэр’еры сабора
У інтэр’еры храма вылучаюцца абраз «Казанскай Божай Маці», копія крыжа Эўфрасіньні Полацкай з часьціцамі мошчаў беларускіх святых, ікона Сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы, а таксама мэмарыяльныя шыльды з імёнамі загінуўшых воінаў Гарадзенскага гарнізона. На сьцяне ўнутры храма прысутнічае памятная дошка ў памяць аб працах Івана Савельева.
Парк Жылібера
Парк імя Жылібера і былая Швэйцарская даліна. Парк быў заснаваны ў 70-я гады XVIII стагодьдзя вядомым эўрапейскім вучоным, мэдыкам, анатомам і батанікам Жанам Эмануэлем Жыліберам. На тэрыторыі парку выгадоўваліся лячэбныя травы, якія затым выкарыстоўваліся для вытворчасьці лекаў у Гарадзенскай езуіцкай аптэцы. Насеньне гэтых лячэбных траваў было прывезенае Жыліберам з французскага Ліёна. З 1989 года парк носіць імя свайго заснавальніка.
Каардынаты: 53.684086, 23.836147.
Тэатар лялек (Тэатар Тызенгауза)
У 2007 годзе ля ўваходу ў парк Жылiбера з боку вуліцы Дзяржынскага ўсталяваная фігура Жылібера, якую выляпіў гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцяелееў. А праз год у той частцы парку, якая некалі звалася Швэйцарскай далінай, былі ўсталяваныя дзьве цікавыя скульптуры – «дойлід Гарадніцы» і «Гараднічанка» працы гарадзенскіх скульптараў Аляксандра Анціпіна і Уладзіміра Панцялеева.
Гродзенскі абласны тэатар лялек быў пабудаваны ў канцы XVIII стагодьдзя па ініцыятыве гарадзенскага старасты Антонiя Тызенгаўза па праекце архітэктараў Джузэпэ дэ Сака і І. Мёзер. Першапачаткова будынак злучаўся зь левым флігелем палаца Тызенгаўза і выкарыстоўваўся як своеасаблівая «малая сцэна». Арыгінальны тэатар Тызенгаўза, які называўся «Манэж», знаходзіўся паўночней і не захаваўся. У тыя часы ў тэатры працавала ўласная опэрна-балетная трупа.
У выніку рэканструкцыяў 1859, 1975 і 2013 гадох тэатар перабудоўваўся, яго аб’ём быў павялічаны. Зь лютага 1940 году тут размясьціўся Дзяржаўны польскі тэатар лялек БССР, пасьля вайны Гарадзенскі абласны драматычны тэатар, а з 1984 году ў будынку дзейнічае Гарадзенскі абласны тэатар лялек.
Адрас: вулiца Дзяржынскага, 1.
⟵ Папярэдняя частка. Частка 02
Вулiцы Набярэжная, Замкавая, Вялiкая Траецкая