Вулiца Сьвердлава
Вадацяжныя вежы Кася i Бася
Былыя вадацяжныя вежы «Бася і Кася» прыцягваюць увагу ўсіх, хто апынуўся ў гэтым раёне горада. Яны сымбалізуюць пачатак дзейнасьці гарадзенскага вадаправода, які пачаў будавацца ў канцы 1870-х гадоў пры ўдзеле «Усерасійскага акцыянернага воднага грамадзтва». Будаўніцтва даверылі інжынеру М.Алтухаву. Заходняя вежа была ўзьведзеная ў 1890 годзе, а ўсходняя, афарбаваная ў персікавы колер – праз пятнаццаць гадоў. Цагляныя васьмігранный вежы вышынёй у 22 метры былі пабудаваныя для забеспячэньня падачы вады з Нёмана ў гарадзкi вадаправод. Рэзэрвуары для вады знаходзіліся ў верхніх частках вежаў.
Вежы з’яўляюцца арыгінальнымі помнікамі прамысловай архітэктуры, узьведзенымі ў стылі эклектыкі. Сьцены вежаў падзеленыя на некалькі ярусаў, дэкараваныя масіўнымі карнізамі і пілястрамі і ўпрыгожаныя арнамэнтам. Ніжэй трэцяга яруса размяшчаюцца вокны. Гарадзкая пагалоска дала ім імёны «Бася і Кася». Адкуль узяліся менавiта гэтыя імёны, сёньня ўжо ніхто ня ведае, але існуюць дзве вэрсіі. Паводле першай, да вайны ў адной вежы была бухгалтэрыя вадаканала, і там працавала нейкая Бася, а ў суседняй вежы заўхозам працавала Кася. Ёсьць і яшчэ адзін варыянт: калі мастак Сяргей Верамейчык збіраў у Гродна матэрыялы для дыпломнай працы, ён першым упусьціў фразу з двума жаночымі імёнамі.
У канцы XX стагодьдзя гэтыя арыгінальныя збудаваньні былі аддадзеныя ў распараджэньне творчага калектыву гарадзенскага аддзяленьня Саюза мастакоў Беларусі.
Адрас: вулiца Сьвердлава, 2. Каардынаты: 53.674705, 23.837934
Побач зь вежамі ўсталяваная скульптура ката, які вартуе шпакоўню да ягонага жыльца.
Гiстарычны палацык побач зь вежамi
Недалеч ад вадацяжнных вежаў знаходзіцца дом №4. Пабудаваны ён быў у 1902 годзе і выкарыстоўваўся як жандарскія казармы. Сёньня гэта звычайны жытлловы дом, а ранейшае яго прызначэньне выдае характэрная архітэктура: будынак мае тоўстыя цагляныя сьцены і высокія столі.
Адрас: вулiца Сьвердлава, 4
У пачатку вуліцы Ствердлава знаходзіцца нямала гістарычных будынкаў, збудаваных у пачатку XX стагодьдзя. Дом №3 быў пабудаваны ў 1908 годзе як новы будынак для габрэйскай бальніцы, якая знаходзілася побач з сучаснай вуліцай Будзёнага. Потым тут размяшчаўся прытулак для састарэлых. У пасляваенныя гады ў гэтым доме знаходзілася медыцынскае вучылішча, жаночая кансультацыя і зубапратэзная майстэрня.
Адрас: вулiца Сьвердлава, 3
Вулiца Парыскай Камуны
Паралельна вуліцы Сьвердлава ідзе вуліца Парыскай Камуны.
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Адшуканьня Святога Крыжа і кляштар бэрнардынаў быў заснаваны па загадзе караля Жыгімонта III ў 1595 годзе. Будаўніцтва барочнага касьцёла і кляштара было завершанае да 1618 года. Па мерках XII стагодьдзя будаўніцтва было завершанаь досыць хутка, усяго за дваццаць з невялікім гадоў. Тым ня менш, за гэты час мяняліся архітэктары, густы, тэндэнцыі. Усё гэта прывяло да таго, што касьцёл і кляштар выкананыя ў стылях трох якія розных эпохаў: рэнесанс, барока і готыка. Асьвяціў касьцёл 13 мая 1618 года віленскі біскуп Яўстафій Валовіч. Побач з мужчынскім бэрнардынскiм кляштаром раней знаходзіўся жаночы кляштар бэрнардынак, які да нашых дзён не захаваўся, сёньня на яго месцы знаходзіцца драмтэатар.
Гісторыя архітэктурнага комплексу вяртае нас у канец XV стагодьдзя, калі на зямлі ордэна бэрнардынаў у Горадне быў пабудаваны першы драўляны манастыр. Першы камень новага комплексу быў закладзены на мяжы XVI–XVII стагодьдзяў. Кароль Жыгімонт III Ваза вырашыў узьвесці на гэтым месцы касьцёл кляштара бэрнардынаў.
У сярэдзіне XVII стагодьдзя ў касьцёле адбываецца пажар, і ён падвяргаецца першай перабудове і рэканструкцыі. У першай палове XVIII стагодьдзя былі пабудаваныя 3 алтара капліцы сьвятога Міхаіла, таксама былi адрэстаўраваныя верхнія ярусы званіцы ў стылі віленскага барока. Тады ж быў зьменены і галоўны фасад. Экспэрты кажуць, што касцёл Адшукання Сьвятога Крыжа ў Горадне нагадвае па стылі рымскую саборную царкву Іль-Джэзу.
У сярэдзіне XIX стагодьдзя бэрнардынскі кляштар быў зачынены, а касьцёл стаў парафіяльным. У часы Савецкага Саюза тут размяшчалася судовая лабараторыя, бюро судова-медыцынскай экспэртызы і іншыя ўстановы.
Адрас: вулiца Парыскай Камуны, 1. Каардынаты: 53.675078, 23.830390
Апсыда касьцёла
Элемэнты фасада
Iнтэр’еры касьцёла
У інтэр’еры касьцёла знаходзяцца унікальныя скульптурныя кампазіцыі і арган XVII стагодьдзя. Асабліва вылучаюцца ў цэнтральным нэфе выявы 12 апосталаў і 12 палітычных дзеячаў Вялікага княства Літоўскага.
Вышэйшая духоўная сэмiнарыя побач з касьцёлам бэрнардынаў
З 1990 года ў сьценах былога кляштара размяшчаецца Вышэйшая каталіцкая духоўная сэмінарыя. Уваход у яе знаходзіцца побач з апсыдай касьцёла бэрнардынаў.
⟵ Папярэдняя частка. Частка 09
Вулiцы Маставая i Агародная
Наступная частка. Частка 11. ⟶
Вiдарысы з аглядовых пляцовак