Анжадава – вёска, якая ўваходзіць у Крейванцевский сельсавет. Ад яе да цэнтра Ашмянаў – каля 30 кілямэтраў.
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса
Касьцёл Сэрца Пана Езуса ў Анжадаве пабудавалі ў 1995 годзе на месцы старога драўлянага касьцёла святога Казіміра. У перыяд савецкай улады стары касьцёл выкарыстоўваўся ў якасьці калгаснага склада і прыйшоў у поўнае разбурэньне. Настолькі, што ў 1992 годзе яго давялося зьнесці, каб пабудаваць новы.
Каардынаты: 54.345367, 25.603421.