Вёска Iвашкавiчы знаходзіцца на рацэ Зэльвянка ў 13 кілямэтрах на поўдзень ад Зэльвы на дарозе Зэльва – Ружаны.
Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы (рэшткi)
На ўскраіне Івашкавічаў можна ўбачыць руіны былой Пакроўскай царквы, пабудаванай у канцы XVIII стагодьдзя ў стылі барока і разбуранай падчас Першае сусветнае вайны. За мінулыя больш чым сто гадоў стан руінаў паступова пагаршаецца.
Каардынаты: 53.059307, 24.901302.