Архітэктура Беларусі вельмі цікавая і разнастайная, але часта не занадта вядомая ня толькі замежнікам, але і самім беларусам.

З’яўленню гэтага сайта папярэднічаў адзін матыў і шмат падставаў. Матыў просты: падзяліцца прыгажосьцямі роднай краіны з тымі, хто тут ня быў, а таксама з тымі, хто плянуе наведаць Беларусь. А вось падставаў пачаць было шмат, і яны працягваюць узьнікаць рэгулярна.

Калі мувiць пра транзітных падарожнікаў, для якіх Беларусь – сем ці восем гадзінаў добрай дарогі, то іх няведаньне гісторыі і славутасьцей краіны можна цалкам зразумець і дараваць. Але асабліва крыўдна за родную краіну становіцца ў сітуацыях, калі патэнцыйныя турысты едуць у Беларусь мэтанакіравана, а кола іх iнтарэсаў па-ранейшаму абмяжоўваецца толькi лініяй Сталіна, Хатыньню, Берасьцейскай крэпасьцю, дранікамi, азёрамi і аўтабанам М1. Зноў і зноў сутыкаючыся з гэтэм, становіцца зразумела, што ў сьвядомасці замежнікаў выразна замацавалася думка пра тое, што ў прынцыпе, у Беларусi нічога іншага і няма.

Можна, вядома, спрабаваць крыўдзіцца на трохсотгадовую прапаганду, якая нічога іншага, акрамя ваенна-патрыятычнай тэматыкі, не прапаноўвае. Але бізуном абуха, як вядома, не перабiць. Таму было вырашана не ўдавацца ў дыскусіі, не спрачацца і не спрабаваць кагосьці перакрычаць. З’яўленьне гэтага сайта накiравана на тое, каб паказаць краіну з іншага боку.

Ёсьць жаданьне адразу растлучамыць, чаго на гэтым сайце, хутчэй за ўсё, ня будзе. Ня будзе вялікай колькасьці прыродных прыгажосьцяў, ня будзе Белавежскай пушчы і іншых заказьнікаў. Зь вялікай доляй верагоднасьці, тут ня будзе заапаркаў, рэпартажаў з разнастайных фестываляў і сьвяткаваньняў. Ня будзе партрэтаў «беларусаў у лапцях ды з дудай», якія шмат гадоў замацоўваліся афіцыйнай прапагандай у сьвядомасьці жыхароў Беларусі і суседніх краінаў, як адзіныя ідэалагічна дакладныя. Таксама ня вельмi вялікая верагоднасць таго, што тут з’явяцца здымкі спальных раёнаў і іншых месцаў, што не выклікаюць у мяне асаблівага натхненьня. А будзе шмат іншага: шмат фотаздымкаў архітэктурных помнікаў. Гістарычных і не сусiм. Як вядомых і раскручаных, так і аддаленых, але ня менш прыгожых. У цяперашні час дадзены сайт не прэтэндуе на тое, каб быць якiм-небудзь афіцыйным даведнікам, але па меры напаўненьня яго сапраўдным кантэнтам, ён можа стаць як мінімум турыстычным гідам. Чаму не?

Па стане на сярэдзіну 2020 гада ў аўтара сайта ёсьць тысячы і тысячы фотаздымкаў сотняў розных беларускіх местаў і мястэчак, якія, хочацца верыць, выклікаюць цікавасьць у патэнцыйных турыстаў і падарожнікаў. Па-першае, гэта культавыя аб’екты, па-другое – гiстарычная забудова старых пляцаў i вулiц, па-трэцяе – розныя замалёўкi. Хуткасьць апублікаваньня тут блёкаў, прысьвечаных розным куткам краіны залежыць толькі ад наяўнасьці вольнага часу. Наўрадці тут з’явіцца інфармацыя аб усіх славутасьцях краіны, на якiя яна багата, таму просьба ставіцца да гэтага з разуменьнем і не пытацца, чаму няма таго цi іншага. Таксама цалкам верагодна, што ў будучыні ўжо размешчаныя аб’екты атрымаюць абнаўленьнi.

Усе тэкставыя матэрыялы, выкарыстаныя на гэтым сайце, падрыхтаваны аўтарам самастойна, альбо ўзятыя з адкрытых крыніцаў у інтэрнэце.

Што яшчэ хочацца дадаць. Тэма, якой прысьвечаны дадзены сайт, ня можа быць скончанай па азначэньні. Бо, каб заехаць у кожны аддалены куток краiны, можа не хапіць і жыцьця. Таму пасьля таго, як будуць апублікаваныя ўжо гатовыя блёкі, новыя будуць з’яўляцца нерэгулярна, і з затрымкамі ў часе. Але ж будуць. Дзеля зручнасьцi неўзабаве на сайце будзе створана мапа населеных пунктаў, пра якія ўжо размешчана інфармацыя. Для хуткага пераходу да патрэбнага месца можна будзе карыстацца згаданай картай.