Баранавічы – места ў міжрэччы Шчары і яе прытоку Мышанкі, адміністрацыйны цэнтар Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год – 179.166 чалавек. Знаходзяцца за 201 кiлямэтар на паўночны ўсход ад Берасьця. Вузел чыгунак (кірункі на Берасьце, Ваўкавыск, Ліду, Менск, Слуцак і Лунінец) і аўтамабільных дарог.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Баранавічы ўтварыўся ад прозьвішча Барановіч.

Асноўныя факты з гісторыі горада

• 1627 год. Першы упамiн пра Баранавічы ў тастаманце дачкі ваяводы троцкага Аляксандра Хадкевіча Ганны Эўфрасіньні Сяняўскай, якім яна перадала маёнтак Мыш разам з Баранавічамі Наваградзкага павету і іншымі вёскамі ў спадчыну сваму сыну. Пазьней Баранавічы сталі ўладаньнем роду Сяняўскіх.
• 1666 год. Маёнтак Мыш разам з Баранавічамі набыў кашталян наваградзкі Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі, які ў 1667 годзе заснаваў у Мышы езуіцкі калегіюм і перадаў яму сярод іншых зямельных уладаньняў Баранавічы. У Баранавічах дзейнічала місійная станцыя езуітаў. За права валодаць Баранавічамі зь езуітамі судзіліся Мікалай Геранім Сяняўскі (1645–1683) і Г. Любамірскі, у 1683 годзе яны захапілі Мыш і навакольныя вёскі. На моцы судовых пастановаў Баранавічы зноў перайшлі ў валоданьне Сяняўскіх. У 2-й палове XVIII стагодзьдзя Баранавічы перайшлі да Масальскіх і Несялоўскіх.
• 1793 год. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Баранавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Менскай губэрні.
• 1871 год, лістапад. Пачаные працаваць невялікая станцыя Баранавічы (атрымала назву ад найбліжэйшай вёскі) апошняй дзялянкі чыгуначнае магістралі Масква – Берасьце. На вакольных землях маёнтку графіні Развадоўскай хутка пачало расьці паселішча (каля 120 будынкаў), якое ў траўні 1884 году атрымала статус мястэчка і назву Развадова. Таго ж году недалёка ад станцыі з Маскоўска-Берасьцейскай магістральлю скрыжавалася чыгунка Вільня – Роўна і ўзьнікла яшчэ адна чыгуначная станцыя – Баранавічы Палескія, а каля яе – паселішча Новыя Баранавічы. Да канца XIX стагодзьдзя гэтыя паселішчы аб’ядналіся ў адзін вялізны населены пункт – Баранавічы-Развадова. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 834 будынкі, працавалі 2-клясныя школы чыгуначнага і дабрачыннага таварыстваў, 4 прадпрыемствы.

Станцыя Баранавічы Палескiя. K. Arendt, 1916

• XX стагодзьдзе, першае дзесяцігодзьдзе. Баранавічы сталі найбуйнейшым мястэчкам Наваградзкага павету з 4 цэрквамі, рымска-каталіцкай капліцай, 10 дамамі малітвы, 7 пачатковымі школамі, 2 аптэкамі, тэатрам і электратэатрам (кінатэатрам) «Эдэм». Тут вялі практыку 13 лекараў, 6 дантыстаў, 8 акушэрак, вэтэрынарны доктар. Сярод прамысловых прадпрыемстваў найбольшымі былі 3 цагляныя, масларобчыя, чыгуналіцейны і цукровы заводы, 2 лесапільні, 2 млыны, 3 фабрыкі жорнаў. Налічвалася 35 вуліцаў, зь якіх толькі адна была цалкам брукаванай, а 5 – толькі частка, іх асьвятлялі 23 газавыя ліхтары.
• 1914 год. З пачаткам Першай сусьветнай вайны ў Баранавічах знаходзілася Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага расейскіх войскаў, куды 10 разоў прыязджаў маскоўскі гаспадар Мікалай ІІ. У ноч на 24 верасьня 1915 году ў мястэчка ўвайшлі часткі Нямецкай імпэрыі. З мэтай падтрымкі Брусілаўскага прарыву ўлетку 1916 году ў ваколіцах Баранавічаў адбылася Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя.

Баранавічы. Вулiца Марынская. H. Josl, 1916

• 1918 год, 25 сакавіка. Згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баранавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, дзейнічаў рээвакуацыйны пункт для беларускіх уцекачоў. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Баранавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР (бальшавікі фактычна занялі места толькі 5 студзеня). 6 лютага 1919 году Баранавічы атрымалі статус места. У сакавіку 1919 – ліпені 1920 і зь верасьня 1920 году места займалі польскае войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Баранавічы ўвайшлі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе 4 лютага таго ж году яны сталі цэнтрам павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1924 годзе ў месьце збудавалі драўняны касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа. У 1938 годзе пачала працаваць радыёстанцыя «Польскае радыё Баранавічы», якога адной з мэтаў была супрацьстаньне савецкай радыёпрапагандзе.
• 1939 год, 15 верасьня. З пачаткам Другой сусьветнай вайны нямецкія самалёты правялі бамбаваньне Баранавіцкай радыёстанцыі і Цэнтральнага вакзалу, вынікам чаго стала зьнішчэньне некалькіх цягнікоў, забітыя і параненыя, але радыёстанцыя засталася непашкоджанай. Польскія супрацьпаветнаная абарона зьбіла адзін нямецкі самалёт. Па падзеях 17 верасьня Баранавічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 4 сьнежня 1939 году сталі цэнтрам вобласьці. У гэты час тут працавалі школы з навучаньнем на беларускай, расейскай, польскай і мове ідыш, настаўніцкі інстытут і драматычны тэатар. Выдавалася ґазэта «Чырвоная звязда». Адначасна савецкія ўлады праводзілі арышты польскіх вайскоўцаў, паліцыянтаў і службоўцаў. Пачаліся прымусовыя вывазы іх сем’яў.
• У выніку нападу Трэцяга Райху на СССР і няўдалай абароны места з 27 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году Баранавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. 28 чэрвеня нацысты стварылі жыдоўскае гета, ліквідаванае 17 сьнежня 1942 году (агулам яны зьнішчылі каля 12 тыс. жыдоў). Беларускія патрыёты, каб пазьбегнуць вывазу моладзі ў Нямеччыну, здолелі адчыніць некалькі навучальных установаў: сярэднюю мэдычную школу (360 студэнтаў з 33 выкладчыкамі), сярэднюю гандлёвую школу (120 студэнтаў і 15 выкладчыкаў), сярэднюю мастацкую школу (30 студэнтаў), сярэднюю музычную школу пад кіраўніцтвам кампазытара Спаскага, сярэднюю тэхнічную школу, (150 студэнтаў і 20 настаўнікаў), настаўніцкія курсы (100 студэнтаў), матуральныя курсы – больш за 60 студэнтаў. Дзейнічаў Беларускі народны Дом культуры пад кіраўніцтвам Шыдлоўскага, дзе быў добры хор, танцавальны ансамбль, тэатральная група, струнны аркестар.
• 1944–1948 гады. Узнавіў пастаноўкі Баранавіцкі драматычны тэатар.
• 1954 год, 8 студзеня. Баранавіцкую вобласьць ліквідавалі, места ўвайшло ў склад Берасьцейскай вобласьці. 20 траўня 1954 году Баранавічы сталі цэнтрам Навамышанскага, з 8 красавіка 1957 году – Баранавіцкага раёну.

Частка 2. Вулiца Савецкая, вулiца Горкага i бульвар Штакерау

Вулiца Савецкая Вуліцу Савецкую ўмоўна можна падзяліць пляцам Леніна на дзве часткі. У выніку атрымаецца паўночная, больш старая гiстарычная частка, і паўднёвая, пазьнейшай забудовы. Вулiца Савецкая. Паўночная...

Частка 3. Вулiца Камсамольская, вулiца Куйбышава

Вулiца Куйбышава Сабор Покрыва Прасьвятой Багародзіцы У 1908 годзе на месцы цяперашняга сабора ў Баранавічах была пабудавана драўляная праваслаўная царква. У 1915 годзе падчас Першай сусьветнай вайны...

Частка 5. Баранавiчы – усход

Касьцёл сьвятога Зыгмунта Касьцёл Сьвятога Зыгмунда разам з размешчаным паблізу катэхетычным каледжам пабудаваныя ў 1990-х гадах. Пасьля пабудовы і асьвячэння касьцёл стаў цэнтрам каталіцтва ў Баранавічах,...

Частка 6. Баранавiчы – поўнач

Царква Георгiя Пераможцы Закладка новай царквы на беразе Сьвяцілаўскага возера адбылася ў 2010 годзе. І ўжо ў чэрвені 2016-га храм сьвятога велікамучаніка Георгія Пераможцы быў асьвечаны....

Частка 7. Баранавiчы – поўдзень

Самалёт-помнiк МiГ-29 Самалёт, які сёньня выконвае ролю помніка, быў выпушчаны ў лістападзе 1985 года на Ніжагародскім заводзе. За 28 гадоў эксплуатацыі МіГ-29 здзейсьніў больш за дзве...

Агульная мапа славутасьцей Баранавiчаў

 

Частка 1. Пляц Ленiна, вулiца Ленiна i бульвар Хэйнала

Пляц Ленiна Помнiк Ленiну Помнік Леніну на цэнтральным пляцы Баранавічаў быў усталяваны ў 1960 годзе. Аўтарамі скульптуры з'яўляюцца архітэктары Мілавідаў, Ажогаў і Марэніч. Вышынёй Ленін 4,6 мэтра,...

Падрабязьней

Частка 2. Вулiца Савецкая, вулiца Горкага i бульвар Штакерау

Вулiца Савецкая Вуліцу Савецкую ўмоўна можна падзяліць пляцам Леніна на дзве часткі. У выніку атрымаецца паўночная, больш старая гiстарычная частка, і паўднёвая, пазьнейшай забудовы. Вулiца Савецкая. Паўночная...

Падрабязьней

Частка 3. Вулiца Камсамольская, вулiца Куйбышава

Вулiца Куйбышава Сабор Покрыва Прасьвятой Багародзіцы У 1908 годзе на месцы цяперашняга сабора ў Баранавічах была пабудавана драўляная праваслаўная царква. У 1915 годзе падчас Першай сусьветнай вайны...

Падрабязьней

Частка 4. Вакзал Баранавiчы Палескiя, музэй чыгуначнай тэхнiкi

Вакзал Баранавiчы-Палескiя К декабрю 1884 года по указу императора Александра III завершилось строительство Полесских железных дорог. Благодаря этому проекту на участке от Вильно до Пинска появилась...

Падрабязьней

Частка 5. Баранавiчы – усход

Касьцёл сьвятога Зыгмунта Касьцёл Сьвятога Зыгмунда разам з размешчаным паблізу катэхетычным каледжам пабудаваныя ў 1990-х гадах. Пасьля пабудовы і асьвячэння касьцёл стаў цэнтрам каталіцтва ў Баранавічах,...

Падрабязьней