Берасьце – старажытнае беларускае места, якое атрымала Магдэбурскае права другім у Вялікім Княстве Літоўскім (пасьля Вільні), цэнтар гістарычнага рэгіёну. Пазьней прывілеі неаднаразова пацвярджаліся і пашыраліся вялікімі князямі.

Упершыню горад згадваецца ў 1019 годзе ў «Аповесці мінулых гадоў» пад назвай Бе́расьце – Брэст, калі горад уваходзіў у склад Тураўскага княства. Потым ён належаў кіеўскім, пінскім, галіцка-валынскім князям. У некаторых выданьнях можна сустрэць варыянт «Бярэ́сьце», аднак традыцыйнаму вымаўленьню мясцовых жыхароў адпавядае менавіта Берасьце.

Знаходзячыся на рубяжах Русі, Літвы і Польшчы, Берасьце часта з'яўлялася прадметам спрэчак і ваенных сутыкненьняў. Ля муроў места бывалі дружыны кіеўскіх князёў Яраслава Мудрага і Уладзіміра Манамаха, коньніца польскага караля Баляслава Храбрага, літоўскія ваяры Вялікага князя Гедыміна і яго сына Кейстута, атрады мангольскага хана Арду, тэўтонскія рыцары, татарскія орды Мэнглі Гірэя. Тут праходзілі казакі Багдана Хмяльніцкага, войскі шведскіх каралёў Карла Густава і Карла XII, руская армія Пятра I, грэнадзёры Напалеона.

Аблога Берасьця, 1657 г. Гравюра Э. Дальбэрга

Берасьце заўсёды мела вялікае геапалітычнае значэньне, і таму менавіта тут 8-9 снежня 1409 года адбылася таемная нарада паміж польскім каралём Ягайлам і вялікім князем літоўскім Вітаўтам, на якім яны пастанавілі сумесна выступіць супраць рыцараў Тэўтонскага ордэна. На нарадзе ў Берасьцi ўладарs разгледзелі і ўзгаднілі стратэгічна-тактычныя пытаньні будучай летняй кампаніі 1410 году. Вынікам Берасьцейскай нарады і распрацаванага на ёй пляна стала перамога пад Грунвальдам, у якой прымала ўдзел і Берасьцейская харугва.

У 1553 годзе канцлер ВКЛ Мікалай Радзівіл «Чорны» заснаваў тут першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню.

З Берасьцем звязана шмат важных гістарычных падзеяў. У 1596 годзе ў страчанай зараз Мікалаеўскай царквы была прынятая Берасьцейкая царкоўная унія, у выніку якой праваслаўныя вернiкi Рэчы Паспалітай аднавілі адзінства з каталікамі.

Горад ня раз пакутаваў ад разбурэньняў і пажараў. У 1648 годзе Берасьце разбурылі казакі Багдана Хмяльніцкага, у часы Паўночнай вайны ў 1657 году горад захапілі і спалілі шведы. Значныя спусташэньнI выпрабаваў горад у часы Вялікай Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў.

Да другой паловы XVII стагодьдзя цэнтр горада сфарміраваўся на востраве, які зараз з'яўляецца адной з цытадэлей крэпасьці. У 1665-1666 на манетным двары Берасьця чаканілі медныя манеты – соліды.

Берасьце. XVII стагодьдзе. Фрагмэнт гравюры Э. Дальбэрга

Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай пачала ўжывацца назва Брэст-Літоўскі, хоць даволі працяглы час паралельна ўжывалiся формы Берасьце i Бжэсьць. У міжваенны час горад называўся Брэст-над-Бугам.

У пачатку Першай сусьветнай вайны ў Берасьцi пражывала каля 57 тысяч чалавек, а да моманту здачы горада засталося менш за палову. У ноч з 25 на 26 жніўня 1915 года Берасьце занялі аўстрыйска-угорскiя войскі. Ўсё насельніцтва горада, хто пад уздзеяньнем расейскай антынямецкай прапаганды, хто прымусова казакамі, але вымушана было пакінуць метса і адправіцца ўглыб тэрыторыi Расейскай імперыі. Чыгуначных вагонаў для эвакуацыі хапіла толькі на невялікі лік гараджан. Большасьці ж берасьцейскіх сем'яў, якія вымушаныя былі пакінуць свае дамы і нажытаю гадамі маёмасьць, прыйшлося дабірацца ў цэнтральныя раёны імперыі на ўласных падводах і пехам, многія на гэтым шляху загінулі ад голаду і хвароб. Адступаючае расейскае войска загадала падарваць форты Берасьцейская фартэцыі і масты, а сам горад – спаліць. Многія будынкі ў горадзе сапраўды былі разбураны і спалены адмысловымі камандамі расейскай арміі, а вось у цытадэлі крэпасці яны з большага засталіся цэлыя.

У 1918 годзе тут быў падпісаны мірны дагавор, паводле якога бальшавікі перадалі Германіі практычна ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі.

У часы Другой сусьветнай вайны ў Берасьцейскай крэпасьці абараняліся спачатку польскія, потым савецкія войскі. У 1939 годзе войскі нацысцкай Германіі падышлі да Берасьця. 14 верасьня 1939 года пачаўся абарона крэпасьці польскай арміяй. У ходзе наступленьня былі адбітыя 7 нямецкіх нападаў, пры гэтым людзкія страты з боку абаронцаў склалі каля 40%. 17 верасьня польскія войскі адступілі на поўдзень у бок Цярэспаля, але ў крэпасьці засталіся добраахвотнікі. Яны пратрымаліся ва ўмацаваньнi да 27 верасня, пасьпяхова адбіўшы некалькі нямецкіх і савецкіх нападаў. Нягледзячы на ​​тое, што Берасьцем авалодалі немцы, паводле пакта Молатава-Рыбентропа, сакрэтнага пагаднення паміж фашысцкай Германіяй і камуністычным СССР аб размежаваньні сфер уплыву, 22 верасьня 1939 гады места перайшло пад кіраваньне Чырвонай Арміі. У гэты ж дзень у Берасьцi адбыўся сумесны савецка-нацысткi парад, у якім прымалі нямецкі генерал Гудэрыян і савецкі камбрыг Крывашэін. Падчас параду нямецкія і савецкія камандуючыя абмяняліся сьцягамі.

* * *

Магчыма, для многіх сказанае ніжэй будзе дзіўным, але гэта факт. Гістарычна Берасьце размяшчалася зусім не там, дзе мы прывыклі бачыць яго сёньня. У пачатку XIX стагодьдзя большая частка горада знаходзілася на тэрыторыі, якая цяпер знаходзіцца паміж беларускімі і польскімі закінутымі фортамі крэпасьці, прычым вялікая частка таго Берасьця сёньня знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Як так здарылася і дзе тое Берасьце сёньня, сучасныя беларускiя гісторыкі выдатна ведаюць, але аддаюць перавагу таму, каб асабліва не афішаваць. А на самой справе ўсё вельмі проста. Першыя пляны і праекты будаўніцтва крэпасьці на месцы старажытнага Берасаця з'явіліся адразу ж пасьля падзелу Рэчы Паспалітай. З 1830-х гадоў улады Расейскай імперыі пачалі будаваць ўмацаваньнi на месцы старога горада. Ледзь толькi пляны пабудовы крэпасьці афіцыйна зацьвердзілі, як у горадзе пачаліся частыя пажары: такім чынам расейскія ўлады ачысьцілі тэрыторыю пад пабудову крэпасьці. Адзіным напамінам пра старое места засталіся толькі руіны комплексу кляштара бэрнардынак з касьцёлам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, які сёння знаходзіцца ў жаласным стане і патрабуе неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.

Пры будаўніцтве фартэцыі улады Расейскай імперыі цалкам зьнішчылі архітэктурны ансамбаль гістарычнага цэнтра, якi праіснаваў больш за 500 гадоў, у які ўваходзіў старажытны замак, 10 храмаў, каменны комплекс Рынкавага пляца з ратушай і палац князёў Чартарыйскіх, помнікі архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIII стагодьдзяў. Поўны пералік страчанага ў пачатку XIX стагодьдзя гістарычнай спадчыны Брэста можна паглядзець тут.

Мой аповяд ­– пра тое Берасьце, якое ёсць, бо яно перажыла і гэта варварскае зьнішчэнне. Структура берасьцейскага падзела сайта пабудавана па тэрытарыяльнай прыкмеце.

Частка 1. Машэрава i Маскоўская

Галоўная парадная вуліца Берасьця, што сустракае вас з боку трасы М1, стала такой параўнальна нядаўна. Яшчэ ў даваенны час тут праходзіла простая вузкая дарога без...

Частка 2. На поўнач ад праспэкта Машэрава

Адзін з цэнтраў турыстычнага прыцягненьня ў Берасьцi – пешаходная вуліца Савецкая, размешчаная ў самым цэнтры горада. У XIX–пачатку XX стагодьдзяў яна называлася Мільённая, Паліцэйская, з...

Частка 3. Гогаля i Мiцкевiча

Сучаснае Берасьце – горад у цэлым малады. Кварталы сёньняшнега цэнтра склаліся ў XIX – пачатку XX стагодьдзя. Новая забудова горада пачала фарміравацца ў Кобрынскім, Валынскім,...

Частка 4. Чыгуначны вакзал i яго ўскраiны

Чыгуначны вакзал 17 верасьня 1867 года чыгунка з Варшавы дабралася да Тэрэспальскага прадмесьця Берасьця, даўшы берасьцейцам магчымасьць падарожжаў і паездак са станцыі Тэрэспаль ў Варшаву, адтуль...

Частка 5. Крэпасьць

Крэпасьць Берасьцейская крэпасьць знаходзіцца на заходняй ускраіне горада, на мяжы з Польшчай, прычым большая частка крэпасці, калі казаць пра старыя фарты, сёньня знаходзіцца на польскай тэрыторыі....

Частка 6. Ускраiны Берасьця, Аркадзiя, Гяршоны

Касьцёл сьвятога Язэпа 13 верасьня 2016 года адбылося ўрачыстае асвячэньне касцёла Сьвятога Язэпа. Аьсвяціў храм Мітрапаліт Менска i Магілёва арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Будаўніцтва касьцёла было распачата...

Частка 7. Начны горад

Аб славутасьцях Берасьця я распавёў ўсё, што ў мяне было. Горад камфортны і яркі, у яго прыемна прыехаць і на дзень, і на два, і...

Частка 5. Крэпасьць

Крэпасьць Берасьцейская крэпасьць знаходзіцца на заходняй ускраіне горада, на мяжы з Польшчай, прычым большая частка крэпасці, калі казаць пра старыя фарты, сёньня знаходзіцца на польскай тэрыторыі....

Падрабязьней

Частка 6. Ускраiны Берасьця, Аркадзiя, Гяршоны

Касьцёл сьвятога Язэпа 13 верасьня 2016 года адбылося ўрачыстае асвячэньне касцёла Сьвятога Язэпа. Аьсвяціў храм Мітрапаліт Менска i Магілёва арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Будаўніцтва касьцёла было распачата...

Падрабязьней