Пінск, безумоўна, адзін з найпрыгажэйшых гарадоў краіны. Нават тыя, хто пасьпеў пабываць у Горадне, адгукаюцца пра Пінск самым лепшым чынам. У Беларусі, вядома, шмат прыгожых гарадоў, ва многіх зь іх дастаткова гістарычных памятнікаў, але ж Пінск сярод іх стаіць асобна. Так, можна паспрачацца i сказаць, што ў 2000-х гадах вельмі моцна ўздымаюцца з руінаў Віцебск і Магілёў, так, можна адзначыць, што Менск – горад-прыгажун, але ж значная частка прыгажосьці сталіцы была пабудаваная пасьля Другое сусветнае вайны. Калі ж мы гаворым пра гістарычную архітэктуру мінулых вякоў, то пасьля Гораднi, Пінск па-ранейшаму – самы яркі горад краіны.

Асноўныя факты з гісторыі горада

• 1097. Першы летапісны ўпамін Пінска (Пінеск) у «Аповесьцi мінулых часоў».
• 1174. Пінск – сталіца самастойнага Пінскага княства.
• 1320. 1320. Князь Гедымін далучыў Пінскае княства да Вялікага Княства Літоўскага.
• Канец XIV ст. Пинескъ на Пинѣ згаданы ў летапісным «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх».
• 1396. У Пінске заснаваны касцёл францiшканаў.
• 1521. Кароль польскі і Вялікі Князь Літоўскі Сігізмунд I перадаў Пінск сваёй жонке каралеве Боне. На Палесьсi яна вядомая тым, што актыўна пачынае праводзіць аграрныя рэформы.
• 1527. Перад сьценамі Пінскага замка спынены паход аддзяленьня татараў, якія зруйнавалі паўночна-ўсходнюю частку Пінска. Гэта быў апошні набег татараў.
• 1581. 12 студзеня Пінск атрымаў Магдэбурскае права і герб: «у чырвоным полі шчыта залаты лук са стралой і нацягнутай цецівой, сталёвы канцавiк стралы нацэлены налева».
• 1636–1675 гг. Будаўнiцтва езуiцкага калегіюма.
• 1648. Горад захоплены войскамі Багдана Хмяльніцкага, якi пачаў там габрэйскiя пагромы. ВойскI Януша Радзівіла адбілі горад, пры гэтым было забіта 24 тысячы чалавек і спалена 5000 дамоў.
• 1655. Падчас вайны з Масковiяй 1654—1667 годы рускiя войскi занялі Пінск, разрабавалі яго і спалiлi.
• 1717 Вялікі гетман літоўскі Міхал Сервацый Вішнявецкі пабудаваў кляштар бэрнардынаў.
• 1782. На паўночна-ўсходняй ускраіне пінскага прадмесьця Каралін пабудаваны касьцёл Карла Барамэя.
• 1784. Пінск наведаў польскi кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які прысутнічаў на цэрэмоніі закладкі першага каменя Палаца Бутрымавіча.
• 1793. 23 студзеня. У вынiку другога падзелу Рэчы Паспалітай, горад увайшоў у склад Расейскай Iмпэрыі. Статус Пінска быў прымусоава паніжаны да ўезднага горада Менскай губерні.
• 1897. Насельнiцтва горада склала 28.368 чалавек, у тым ліку 20.957 габрэяў, 3625 рускіх, 1420 беларусаў.
• 1917. 20 лістапада. Трэцім Універсалам абвешчаная незалежнасьць Украіны, у склад якой ўвайшоў і Пінск.
• 1918. 3 сакавіка быў падпісаны Брэст-Літоўскi мiр, дзе адным з пунктаў стала рашэньне аб прызнаньні Пінскай за УНР.
• 1919. У Пінску адбылося паўстанье, у вынiку украiнскiя жаўнеры часткова покiнулi межы города. Апошнія часткі УНР пакінулі Пінск пасьля эмiграцыі рады за мяжу.
• 1919 год. Савецка-польская вайна, якая шла з пераменным посьпехам. У пачатку войскi польскай арміі увайшлi ў глыбiню тэрыторыi Беларусі і Украіны і захапілі Менск і Кіеў. Потым Чырвоная армія перайшла ў контрнаступленьне і дайшла да Віслы, але ёй не ўдалося ўзяць добра ўмацаваныя Львоў і Варшаву. Атрымаўся «Цуд на Вiсьле»: Чырвоная армія атрымала паразу. Вайна фактычна была прайграна Савецкай Расеяй, і па Рыскай мірнай дамове 1921 года заходная частка беларускіх і ўкраінскіх зямель адышлi да Польшчы.
• 1939. 20 верасьня часткі Чырвонай Арміі ўвайшлi ў горад. Пінск увайшоў у склад БССР.

Старажытны Пiнск. Езуiцкi калегiюм i касьцёл сьвятого Станiслава. Набярэжная Пiны

Пры карале Стэфане Баторыі ў 1581 года Пінску было даравана Магдэбурскае права, што адзначае права самакіраваньня і герб: залаты лук з нацягнутай цецівой і стралой. Горад перажываў перыяд свайго росквіту. У XVI і пачатку XVII стагодьдзяў у Пінску была праведзеная карэнная рэканструкцыя пляніроўкі і забудовы на аснове «Уставы на валоцы» 1557 года. Манумэнтальная архітэктура набыла яркую нацыянальную асаблівасьць, яе развіцьцё вызначылі рысы готыкі і рэнэсансу. У гэты перыяд складаецца арыгінальная архітэктурная Пінская школа.

Граматай караля Жыгімонта ад 14 сакавiка 1623 года гараджанам дазвалялася пабудаваць ратушу там, дзе яны пажадаюць. Месцазнаходжаньне першай ратушы на гандлёвым пляцы дакладна невядомае. З апісаньняў Пінска, што захаваліся з першай паловы XVII стагодьдзя вядома толькі тое, што яна была драўлянай, з элемэнтамі барока, перапрацаванымі ў адпаведнасьці з мясцовымі будаўнічымі традыцыямі. Пінскую ратушу, як сымбаль незалежнасьці места, спалілі расейскія войскі пасля задушэньня паўстаньня 1648 года. У гэтым жа вогнiшчы ўвосень 1648 года згарэла і вялікая частка Пінска. Пра гэтае паўстаньне распавядае «Гістарычны помнік пра Пінск»: «11 дня ... Горад Пінск згарэў ад вялікага пажару: у ім згарэла касьцёлаў з кляштарамі – два, цэркваў, якія належаць да уніі – пяць, дамоў жа пабудаваных больш ці менш немалым утрыманьнем – пяць тысяч з лiшкам». Падчас абароны Пінска загінула больш за 14 тысячаў паўстанцаў. Практычна, горад быў зьнішчаны цалкам з усім насельніцтвам. Праз 5 гадоў, падчас новае вайны 1654–1667 гадоў, горад быў заняты войскамі князя Дзьмітрыя Валконскага і зноў разрабаваны і спалены, не паспеўшы нават аднавіцца пасьля гібелі 1648 года. Тады ж рускімі войскамі быў часткова разбураны замак у Караліне, што сёньня уваходзіць у гарадскую мяжу Пінска.

За 13 гадоў страшных войнаў Пінск страціў сваё эканамічнае і гандлёвае значэньне. А бяда iзноў накатвала на яго, паколькі Беларусь стала плацдармам чарговай вайны, цяпер ужо Расеі са Швэцыяй. Швэдзкі кароль Карл XII, імкнучыся не дапусціць адыходу рускіх войскаў з-пад Гораднi, кінуўся ім напярэймы і 5 траўня 1706 заняў Пінск. За тры дні акупанты разрабавалі горад, спалілі прадмесьці і канчаткова ўзарвалі замак Каралін.

Старажытны Пiнск. Касьцёл сьвятого Станiслава i Калегiюм езуiтаў. Рынкавы пляц

У першай палове XVII стагодьдзя на высокім месцы ў двухстах метрах ад ракі Піны, быў узьведзены велічны касьцёл Святога Станіслава ў стылі барока, аб'ёмам 40 тысяч кубічных мэтраў і вышынёй 28 мэтраў. Будаўніцтва вялося на сродкі канцлера ВКЛ князя Станіслава Альбэрта Радзівіла. На ўнутранае ўладкаваньне касьцёла магутны магнат сродкаў не шкадаваў. Над стварэньнем упрыгожваньняў працавалі лепшыя майстры Эўропы. Было шмат фрэсак, разьбы па дрэве, бронзы. Фасад ўпрыгожвалі дзьве 11-ці мэтровыя 3-х ярусныя вежы.

У свой час гэта быў самы буйны каталіцкі храм ўсяго Вялікага Княства Літоўскага, яго крыжы ўздымаліся на вышыню сучаснага дзевяціпавярховага дома. Фасад касьцёла езуітаў характарызаваўся прыбранасьцю: у яго галоўнай частцы меліся бакавыя прыбудовы, завершаныя паўкругам сьценаў з арачнымі праёмамі. Такога велiзарнага храма на тэрыторыі Беларусі нідзе не было. Па прыгажосьці фасада з пінскіх езуіцкім касьцёлам Святога Станіслава ў гэты час мог супернічаць толькi касцёл езуітаў у Горадне.

Асвячоны касьцёл быў у 1646 годзе, праз 11 гадоў пасля пачатку будаўніцтва. Пасьля забароны ордэна Езуса Хрыста ў 1773 годзе касьцёл адышоў да ўніяцкай епархіі. У 1795 годзе ўніятаў разграмiлi, а храмы перайшлі праваслаўным і ў касцёле Святога Станіслава размясьціўся пераведзены з Менска мужчынскі Богаяўленскі манастыр другога кляса. У 1919 году касьцёл быў iзноў перададзены езуітам.

Падчас Другое сусьветнае вайны касьцёл калі і пацярпеў, то нязначна. Па заканчэньнi вайны касьцёл стаяў яшчэ восем гадоў, а ў жніўні 1953 года, пры пляніроўцы сучаснага пляца Леніна, цудоўны шэдэўр архітэктуры барока быў узарваны бальшавiцкiмi ўладамi.

У матэрыялах Пінскага гарадзкога Савета дэпутатаў працоўных за 1953 год захаваліся дакумэнты, якія вызначылі лёс храма. 23 ліпеня 1953 года за подпісам старшыні гарвыканкама Ф. Пастухова было прынята рашэньне №314 № «Аб зносе касьцёла, які знаходзіцца на плошчы iмя Ленiна».

У рашэньні вызначана матывацыя «У сувязі з тым, што будынак па свайму тэхнічнаму стану ня можа быць адноўлены для выкарыстаньня пад культурна-бытавое памяшканьне, а таксама не з'яўляецца архітэктурным помнікам». Намесьнік старшыні гарвыканкама В.Пятроўскi тады ж выдаў распараджэньне аб стварэньні камісіі «Для агляду з мэтай магчымасьці падрыву будынка былога касьцёла». Паводле рашэньня ўладаў, выконваючы абавязкі начальніка гаркамхоза М.Быкаў быў абавязаны заключыць дагавор на правядзеньне работ з Беларускай канторай «ЛенВыбухПрам». Папярэдні кошт работ ацэньваўся ў 25 тысячаў рублёў (у цэнах да 1961 года). Асабліва цынічнымі гучаць словы пра тое, што гэты шэдэўр не з'яўляецца архітэктурным помнікам.

Паводле ацэнкі спецыялістаў, страта гэтага архітэктурнага помніка для Палесься была раўназначная зносу храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Гісторыкамі архітэктуры знесены храм характарызаваўся як самы вялікі ў Рэчы Паспалітай канца XVIII стагодьдзя.

На працягу дзевяці стагодьдзяў у Пінску ўзводзіліся грамадзянскія і культавыя пабудовы, у якіх захоўваліся ня толькі мясцовыя традыцыі і рысы Палескага дойлідства папярэдніх эпох, але й выкарыстоўваліся дасягненьні эўрапейскай архітэктуры. Але шматлікія войны і паўстаньні, якія прайшлі праз Пінск, нажаль, зьнішчылі большую частку культурнай спадчыны горада.

А сёньня замест гэтай прыгажосьці ў адзіноце азіраецца па баках самотны Ленін. І думае: «Людзі, што ж вы нарабілі?!» ... Хоць апошняе, мабыць, усё ж больш падобна на ўтопію. Але можна паставіць пытаньне інакш. Калі жыхары аднавілі Варшаву, аднавілі Дрэздэн, паволі аднаўляюць Віцебск, можа, калісьцi дойдуць рукі і да Пінска?

Але і страціўшы вельмі шмат, Пінск застаецца сапраўднай жамчужынай Беларусі. Па некаторых ацэнках гісторыкаў і архітэктараў, і сённяшні Пінск па колькасьцi помнікаў архітэктуры, што захаваліся тут – другі горад у Беларусі пасьля Гораднi. А калі б не намаганьні камуністаў па плянамэрнаму знішчэньню ўсяго чужога іх ідэалёгіі, то Пінск сёньня мог бы раўняцца на Львоў, Вену, Прагу, Вільнюс, якім пашанцавала нашмат больш.

Аповяд пра галоўныя славутасьці Пінска будзе падзелены на раздзелы і згорнуты па геаграфічным прынцыпе. Магчыма, тыя ці іншыя славутасьці горада выглядалі б больш лягічнымі ў іншых месцах, але гуляць па горадзе і вывучаць яго прыгажосці найбольш зручна менавіта вуліцамі або кварталамі.

Частка 01. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі i колiшнi кляштар францішканаў

Пiнск. Частка 1. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі i колiшнi кляштар францішканаў Адной з галоўных славутасьцяў Пінска, безумоўна, з'яўляецца былы францішканскі касьцёл, сёньня асьвячоны ў гонар...

Частка 03. Калегіюм езуiтаў i рачны вакзал

Пiнск. Частка 3. Калегіюм езуітаў i рачны вакзал Пагледзім з маста на заходнюю частку старога горада. Рачны вакзал Будынак рачнога вакзала з'яўляецца ня толькі помнікам палескай драўлянай архітэктуры,...

Частка 04. Вулiцы цэнтра 1. Ленiна, Камсамольская

Пiнск. Частка 4. Вулiцы цэнтра 1. Ленiна, Камсамольская Галоўныя вуліцы гістарычнага Пінска, Берасьцейская, Пецярбурская (Першамайская), Францысканская (Леніна), пракладваліся і былі арыентаваныя на самы буйны будынак горада...

Частка 06. Вулiцы цэнтра 2. Горкага, Каржа, Савецкая, Iркуцка-Пiнскай Дывiзii, Кiрава

Пiнск. Частка 6. Вулiцы цэнтра 2. Горкага, Каржа, Савецкая, Iркуцка-Пiнскай Дывiзii, Кiрава Вулiца Горкага, 47-51 Вулiца Каржа / Заслонава, 8 Вулiца Савецкая, 4 Вулiца Савецкая, 5 Царква сьвятой Барбары (Колiшнi...

Частка 07. Вулiцы цэнтра 3. Вулiца Дняпроўскай Флятылii, набярэжная Кiяўца

Пiнск. Частка 7. Вулiцы цэнтра 3. Вулiца Дняпроўскай Флятылii, набярэжная Кiяўца Паўночная набярэжная Пiны Набярэжная Пінска гістарычна падзялялася на тры ўчасткі: Слабадзкая набярэжная (ад гарадскога парку да...

Частка 08. Рачны шпацыр па Пiне

Пiнск. Частка 8. Рачны шпацыр па рацэ Пiна Адна з любімых забаваў турыстаў, якія наведваюць знакавыя месцы – пракаціцца па горадзе на турыстычным аўтобусе, а калі...

Частка 09. Пляц Ленiна i вулiца Першамайская

Пiнск. Частка 9. Пляц Ленiна, вулiца Першамайская Пляц Ленiна Каардынаты: 52.111400, 26.102584. У пачатку XX стагодьдзя Рынкавы пляц, якi сёньня перайменаваны ў пляц Леніна, выглядаў так: Сёньня на гэтым...

Частка 10. Ускраiны гiстарычнага цэнтра

Пiнск. Частка 10. Ускраiны гiстарычнага цэнтра Царква Сьвятога Хведара У канцы 80-х гадоў XX стагодьдзя было прынята рашэньне ўзьвесьці новы праваслаўны сабор у гонар Сьвятога апекуна горада...

Частка 11. Вячэрнi горад

Пiнск. Частка 11. Вячэрнi горад Даволi дзіўна, але падсьветленых аб'ектаў у гістарычным цэнтры Пінска рэальна мала. Магчыма, у будучыні іх колькасьць вырасьце, але па стане на...

Частка 12. Бонус

Пiнск. Частка 12. Бонус У канцы асобных апавяданьняў, фільмаў або музычных твораў часьцяком сустракаюцца бонусы, якія мала адносяцца да галоўнай тэмы твора. У аповедзе пра Пінск...

Частка 01. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі i колiшнi кляштар францішканаў

Пiнск. Частка 1. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі i колiшнi кляштар францішканаў Адной з галоўных славутасьцяў Пінска, безумоўна, з'яўляецца былы францішканскі касьцёл, сёньня асьвячоны ў гонар...

Падрабязьней

Частка 04. Вулiцы цэнтра 1. Ленiна, Камсамольская

Пiнск. Частка 4. Вулiцы цэнтра 1. Ленiна, Камсамольская Галоўныя вуліцы гістарычнага Пінска, Берасьцейская, Пецярбурская (Першамайская), Францысканская (Леніна), пракладваліся і былі арыентаваныя на самы буйны будынак горада...

Падрабязьней

Частка 05. Палац Бутрымовіча i Палескі драматычны тэатар

Пiнск. Частка 5. Палац Бутрымовiча i Палескі драматычны тэатар Палац Бутрымовіча У 1784–1790 гадох пінскі стараста Матэуш Бутрымовіч, вядомы палітычны дзеяч таго часу, замовіў ў архітэктара К....

Падрабязьней

Частка 06. Вулiцы цэнтра 2. Горкага, Каржа, Савецкая, Iркуцка-Пiнскай Дывiзii, Кiрава

Пiнск. Частка 6. Вулiцы цэнтра 2. Горкага, Каржа, Савецкая, Iркуцка-Пiнскай Дывiзii, Кiрава Вулiца Горкага, 47-51 Вулiца Каржа / Заслонава, 8 Вулiца Савецкая, 4 Вулiца Савецкая, 5 Царква сьвятой Барбары (Колiшнi...

Падрабязьней

Частка 07. Вулiцы цэнтра 3. Вулiца Дняпроўскай Флятылii, набярэжная Кiяўца

Пiнск. Частка 7. Вулiцы цэнтра 3. Вулiца Дняпроўскай Флятылii, набярэжная Кiяўца Паўночная набярэжная Пiны Набярэжная Пінска гістарычна падзялялася на тры ўчасткі: Слабадзкая набярэжная (ад гарадскога парку да...

Падрабязьней

Частка 11. Вячэрнi горад

Пiнск. Частка 11. Вячэрнi горад Даволi дзіўна, але падсьветленых аб'ектаў у гістарычным цэнтры Пінска рэальна мала. Магчыма, у будучыні іх колькасьць вырасьце, але па стане на...

Падрабязьней

Частка 12. Бонус

Пiнск. Частка 12. Бонус У канцы асобных апавяданьняў, фільмаў або музычных твораў часьцяком сустракаюцца бонусы, якія мала адносяцца да галоўнай тэмы твора. У аповедзе пра Пінск...

Падрабязьней