Мір – мястэчка на рацэ Міранцы, знаходзіцца за 26 кiлямэтраў на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 17 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Менск – Наваградак.

Мір — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Наваградчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму Мір. Географ Вадзім Жучкевіч лічыў, што гэтая назва, імаверна, утварылася ад слова сацыяльнага значэньня мір — 'калектыў удзельнікаў грамадзтва', часам раўназначнага паняцьцю грамады. На думку Валянціна Калніна, тапонім мае зьвязкі з словам эмір (паводле найменьня вайскавода аддзелу ваяроў-татараў, што месьціліся тут). Згодна зь меркаваньнем Уладзіслава Сыракомлі, паселішча атрымала сваю назву паводле простага значэньня слова мір (у гэтай мясцовасьці магла праходзіць мяжа паміж Русьсю і Літвою, аднак невядомым застаецца факт складаньня тут хоць-якой мірнай дамовы). На думку некаторых дасьледнікаў, назва паселішча пайшла ад лацінскага слова mirum, што перакладаецца як 'цуд'.

Таксама вядома, што паселішчы вясковага тыпу ў X–XI стагодзьдзях у гістарычных хроніках (напрыклад «Аповесьць мінулых часоў») завуцца пагостамі або мірамі (у лясной паласе).

Першы пісьмовы ўпамін пра Мір датуецца 1395 годам, калі крыжакі на чале з Конрадам фон Юнгінгенам зруйнавалі паселішча. Па нападзе вялікі князь Вітаўт надаў двор Мір свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, які ў 1434 годзе будучы ўжо вялікім князем перадаў паселішча свайму паплечніку, кашталяну віленскаму Сеньку Гедыгольдавічу.

З 1486 году Мір знаходзіўся ў валоданьні Ільлінічаў, якія абнесьлі ўласны двор землянымі валамі. Таксама яны ўмацавалі і само паселішча, што мела чатыры брамы ў кірунках асноўных дарогаў: Замкавая, Віленская, Менская і Слонімская. У 1520-я гады Юры Ільлініч заклаў Мірскі замак, першы пісьмовы ўпамін пра які датуецца 1527 годам. У 1553 годзе мястэчка стала сталіцай Мірскага графства. Ільлінічы атрымалі графскі тытул ад імпэратара Фэрдынанда I. У 1569 годзе, паводле тэстамэнту Ю. Ільлініча (малодшага), Мір перайшоў да М. К. Радзівіла «Сіроткі», які заснаваў тут Мікалеўскі касьцёл (1585 год) і Траецкую царкву (1595 год).

27 сьнежня 1579 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Міру Магдэбурскае права (няпоўнае). З 1589 году места знаходзілася ў складзе Нясьвіскай ардынацыі Радзівілаў, якія ў канцы XVI – пачатку XVII стагодзьдзяў узьвялі з трох бакоў тутэйшага замка бастыёны, з паўднёвага боку зрабілі сажалку, на поўнач ад бастыённых умацаваньняў заклалі рэгулярны італьянскі парк. У замку да ўяздной вежы дабудавалі перадбрам'е, на дзядзінцы пры паўночных і ўсходніх мурах у стылі Рэнэсансу ўзьвялі 3-павярховыя палацавыя карпусы, над замкавымі сьценамі надбудавалі галерэі з байніцамі.

За часамі вайны Маскоўская дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654–1667) у 1655 годзе казакі І. Залатарэнкі зруйнавалі Мір. Па ваенных спусташэньнях на канец XVII стагодьдзя тут было 478 двароў, 4 рамесныя цэхі, працавалі рамесьнікі 49 спэцыяльнасьцяў. У 1705 годзе пры Траецкай царкве Караль Станіслаў Радзівіл заснаваў базылянскі манастыр. У Вялікую Паўночную вайну (1700–1721) места пэўны час займалі войскі караля Швэцыі Карла XII. У 1-й палове XVIII стагодьдзя Радзівілы заснавалі тут палатняныя, суконныя і ткацкія майстэрні.

Мірскі замак. Малюнак Напалеона Орды 1876 года

Частка 1. Горад

У сваёй большасьці жыхары паселішча здаўна займаліся агародніцтвам, земляробствам і жывёлагадоўляй. У старажытныя стагоьддзi тут пасяліліся рамесьнікі і гандляры. Да першай паловы XVIII стагодьдзя колькасьць...

Частка 2. Замак Ільлінічаў-Радзівілаў

Замак Ільлінічаў-Радзівілаў У 1520-я гады Юрый Ільлініч заклаў Мірскі замак, першы пісьмовы ўпамiн пра які датуецца 1527 годам. Мірскі замак з'яўляецца самым усходнім гатычным збудаваньнем, а таксама...

Частка 3. Капліца-пахавальня Сьвятаполк-Мірскіх

Капліца-пахавальня Сьвятаполк-Мірскіх Капліца-пахавальня Сьвятаполк-Мірскіх размешчаная недалёка ад Мірскага замка ў англійскiм парку, закладзеным у канцы XIX – пачатку XX стагодьдзяў. Капліца была пабудаваная па праекце архітэктара Робэрта...

Частка 4. Бонус. Мiр i замак ўзiмку

Бонус. Некалькі здымкаў горада і замка, зробленыя ўзімку 2006 года. Мiр ўзiмку. Гандлёвыя рады й царква Найсьвяцейшае Тройцы Касьцёл сьвятога Мікалая Сынагогальны двор. Галоўная сынагога Замак Ільлінічаў-Радзівілаў ўзiмку. Рэстаўрацыя пачатая,...

Падрабязьней