Магілёў – места на рацэ Дняпры пры ўтоку ў яе ракі Дубравенкі, адміністрацыйны цэнтар Магілёўскай вобласьці і Магілёўскага раёну. На сёньнящнi дзень гэта трэцi па насельніцтву горад краiны, тут жыве 357 100 чалавек. Магілёў знаходзіцца за 201 кiлямэтре на ўсход ад Менску. Вузел чыгунак на Асіпавічы, Воршу, Жлобін, Крычаў, аўтамабільных дарог на Бабруйск, Віцебск, Гомель, Менск і іншыя, рачны порт.

Магілёў – старадаўняе магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, цэнтар праваслаўнага хрысьціянства.

Тапонім Магілёў, мае патранамічнае паходжаньне – ад асабістага імя Магіла, якое ў сваю чаргу ўтварылася ад адпаведнай славянскай асновы. Выказваліся таксама меркаваньні пра зьвязак тапоніму з канкрэтнай гістарычнай асобай – галіцкім князем Львом Данілавічам Могіем («Магутным Ільвом»), які нібыта збудаваў у 1267 годзе замак у сутоцы рэк Дубравенкі і Дняпра (археалягічныя раскопкі ня выявілі гэтага ўмацаваньня). Некаторыя дасьледнікі лічаць, што назва Магілёва паходзіць ад імя князя полацкага Льва Ўладзімеравіча (Льва Магутнага).

Народнае паданьне зьвязвае назву места зь імём асілка Машэкі, над магілай якога насыпалі вялікі курган, названы «Магілаю Льва» (захавалася ўрочышча Машакоўка). Народны паэт Беларусі Янка Купала апрацаваў гэтую легенду ў аднайменную паэму (пры гэтым у паэме выкарыстоўваецца варыянт «Магі́леў»). Паводле «Запісак ігумена Арэста», у старажытнасьці на месцы Магілёва быў стан разбойнікаў (іхнага атамана звалі Магіла) і шматлікія магілы забітых імі людзей, каля якіх узьнікла вёска Магілка.

Варыянты лацінскага напісаньня назвы места на мапах XVI–XVIII стагодзьдзяў: Mohilou, Mohilovum або Mohilow.

Асноўныя факты з гісторыі горада

• Археалягічныя раскопкі паказалі, што старажытнае паселішча існавала на месцы Задубравенскага пасада яшчэ ў XII стагодьдзі.
• У пачатку XIII стагодьдзя Магілёў быў цэнтрам фэўдальнай сядзібы-вотчыны і выконваў функцыі фартэцыі. Паводле Магілёўскай хронікі, складзенай у XVIII–XIX стагодзьдзях, Магілёў у якасьці места заснавалі 24 сакавіка 1267 году.
• У пачатку XIV стагодьдзя Магілёў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласьці. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра места зьмяшчаецца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», які датуецца канцом XIV стагодьдзя. У гэты час Магілёў знаходзіўся ў валоданьні каралевы Ядвігі, жонкі караля і вялікага князя Ягайлы. У 1431 годзе ён перайшоў да вялікага князя Сьвідрыгайлы, а ў 1503 годзе – да вялікай княгіні Алены Іванаўны.
• У XV стагодьдзi Магілёў стаў значным цэнтрам гандлю, тут працавала ўласная мытня. Пад 1447 годам упамінаецца Спаская царква. У пачатку XVI стагодьдзя места ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.
• У зьвязку з стратай Смаленску ў 1514 годзе і пераходам яго на стагодзьдзе пад уладу Маскоўскай дзяржавы, многія тамтэйшыя купцы перабраліся ў Магілёў. Праз гэта неаднаразова (у 1518, 1519 і 1535 гадох) ягоныя ваколіцы цярпелі ад рабаўніцкіх набегаў маскоўскіх захопнікаў, аднак самім местам яны авалодаць ня здолелі. У 1526 годзе скончылася будаваньне новага замка. У 1561 годзе места атрымала права на войтаўства.
• 28 студзеня 1577 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Магілёву поўнае Магдэбурскае права і першы герб. У вялікакняскай грамаце зазначалася: «А іж бы тое места неякою памножаньня аздоб сваіх ня мела, з тае ласкі нашае гаспадарскае надаем таму месту пячаць мескую. Вежу мураваную, высока выведзеную, каторую ўрат таго места. У судоў і іншых справах і патрэбах пячатаваці і таго герба ўжываці маець вечнымі часы.»
• У 1601–1633 гадох завяршылася будаваньне разьвітай абарончай сыстэмы мескіх умацаваньняў з трох лініяў абароны. Першую лінію складаў замак – «Высокае места», другая лінія ўмацаваньняў – Кругавы (альбо Бліжні) вал – ахоплівала Старое места і мела чатыры брамы, трэцяя лінія абароны – Палявы (Дальні, Кругавы) вал – у розныя часы мела розныя памеры і колькасьць брамаў. На 1604 год тэрыторыя Магілёва падзялялася на 15 сотняў. У межах Старога места (Нагорскі пасад) знаходзіліся Астроская і Нагорская сотні, за імі ва ўсходнім кірунку разьмяшчалася Ледзькаўская сотня, на правабярэжжы Дняпра (Пакроўскі пасад) – Курдзенееўская, Перахрысьценская, Слабодзкая, Грыўлянская, Выганская і Бярозаўская сотні, за Дубравенкай (Задубравенскі пасад) – Папінская, Трысьненская, Каскоўская, Дабраслаўская сотні, за Дняпром (Задняпроўскі пасад) – Траецкая і Лупалаўская сотні.
• У пачатку XVII стагодьдзя Магілёў стаў адным з найбольшых местаў Вялікага Княства Літоўскага (у 1604 годзе налічваў 2211 дамоў, 18 цэхаў), меў права на правядзеньне штогод двух кірмашоў. У 1616 годзе пры Магілёўскім брацтве пачала працаваць друкарня, у якой у XVII–XVIIІ стагодзьдзях надрукавалі каля 40 кнігаў. Праз 2 гады адбылося Магілёўскае паўстаньне 1618 году супраць прымусовага ўвядзеньня царкоўнай уніі. У выніку ў 1632 годзе тут заснавалі адзіную ў той час на Беларусі праваслаўную япархію, якая не далучылася да Уніі. У сярэдзіне XVII стагодьдзя умацаваньні Старога места налічвалі 4 брамы – Алейную, Ветраную, Каралеўскую і Дубравенскую; у Палявым вале, які атачаў Новае места, стаяла 8 драўляных брамаў – Курдзенеўская (Гваздоўка), Лядвееўская, Шклоўская дальняя, Віленская, Уструшненская, Трысьненская, Быхаўская, Папінская.

Мескі герб з Пагоняй, 1661 год

• З пачаткам вайны Маскоўскае дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе магілёўцы здалі места маскоўскім захопнікам. У 1660 годзе, заключыўшы мір са Швэцыяй, Рэч Паспалітая накіравала свае сілы супраць маскоўскага войска і атрымала цэлы шэраг бліскучых перамогаў, рушыўшы на ўсход ад Ляхавічаў да Бярэзіны. Разам з тым у занятых маскоўскімі войскамі гарадах расла незадаволенасьць мясцовага насельніцтва сваім прымусовым становішчам, што прывяло да шэрагу хваляваньняў. Пасьля таго, як войска Вялікага Княства і Кароны разбіла расейцаў на рацэ Басе, зручны момант для паўстаньня з'явіўся i ў Магілёве. 1 лютага 1661 году ў выніку народнага паўстаньня месьцічы зьнішчылі акупацыйную залогу. За некалькі гадзінаў жыхары Магілёва знішчылі шматтысячны гарнізон і вызвалілі горад. Падобныя паўстаньні таксама адбыліся ў Дзісне, Себежы, Гомелі і іншых гарадах, што яскрава сведчыла пра незадаволенасьць іх жыхароў маскоўскай уладай. Пасьля гэтага кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір Ваза вярнуў Магілёву Магдэбурскае права. За выяўленую ў час паўстаньня мужнасьць 9 чэрвеня 1661 году кароль і вялікі князь Ян Казімер ўраўнаваў у правах Магілёў зь Вільняй. Апроч таго, места атрымала новы герб «у блакітным полі тры срэбныя мескія вежы, у адчыненай сярэдняй браме – рыцар з узьнятым мячом, а над ім герб – Пагоня». У гэты час у Магілёве налічвалася каля 30 тысячаў дамоў, у тым ліку 10 тысячаў належалі жыдам; вуліцы былі брукаваныя дзікім камнем, існавала шмат гандлёвых радоў. У 1681 годзе на Рынку ўзьвялі новую мураваную ратушу (першая была драўлянай і знаходзілася на вуліцы Ветранай). У XVIII стагодьдзi у месьце дзейнічаў шпіталь, які знаходзіўся каля Алейнай брамы.

Магiлёў на гравюре XVIII стагодьдзя

• Падчас Вялікае Паўночнае вайны 8 верасьня 1708 году расейскія войскі па загаду цара Пятра I спалілі Магілёў.
• У Вялікую Паўночную вайну (1700–1721 годы) Магілёў сьпярша занялі расейскія, а потым швэдзкія войскі. 8 (19) ліпеня 1708 году, пабачыўшыя дагэтуль шмат пакутаў ад расейцаў, магілёўцы хлебам-сольлю сустракалі швэдаў і іх караля, урачыста ўехаўшага ў места празь Віленскую браму, а бурмістар Магілёва ўручыў манарху на чырвоным рушніку сымбалічны ключ ад места. Аднак за гэта Магілёў заплаціў вельмі дорага: 8 верасьня 1708 году расейскія войскі на загад маскоўскага гаспадара Пятра I цалкам спалілі места.
• У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імперыі, дзе стаў цэнтрам аднайменнай губерні. 22 лістапада 1773 году тут разьмясьціўся цэнтар Беларускай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, пры якой адкрыліся сэмінарыя і акадэмія. У 1780 годзе ў месьце адбылася сустрэча паміж імпэратрыцай расейскай Кацярынай II і імпэратарам аўстрыйскім Ёзэфам, у гонар чаго заклалі саборны касьцёлу сьвятога Язэпа. У 1781 годзе расейскія ўлады даравалі Магілёву новы герб, таксама з выявай Пагоні. У канцы ХVІІІ стагодьдзя у месьце было 22 вуліцы, 32 завулкі, 2000 будынкаў; працавалі 33 прадпрыемствы, у тым ліку 22 гарбарныя, 7 піваварных, 2 цагельні, 2 вадзяныя млыны, каля 240 крамаў, праводзілася 3 кірмашы на тыдзень.

Магiлёў. Панарама места. 1879 год

• Падчас Першае сусьветнае вайны ў жніўні 1915 – лютым 1918 гадоў у Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, у горадзе спыняўся расейскі цар Мікалай II. У лютым 1918 года места занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
• 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Магілёў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Яшчэ па Лютаўскай рэвалюцыі ў сакавіку 1917 году ўтварыўся Магілёўскі беларускі камітэт (Магілёўскі беларускі арганізацыйны камітэт, Магілёўская беларуская рада), які дзейнічаў да восені 1918 году. Адным з арганізатараў, а пазьней старшынём МБК быў Міхаіл Кахановіч. З ініцыятывы МБК 31 сакавіка 1918 году прайшоў агульнамескі сход (каля 400 дэлегатаў), які пастанавіў падтрымаць утварэньне БНР. У гэты час, апроч Беларускай рады, у месьце дзейнічаў рээвакуацыйны пункт для беларускіх уцекачоў. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Магілёў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Магілёў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам акругі і раёну (з 1938 году цэнтар Магілёўскай вобласьці).
• У Другую сусьветную вайну ў ліпені 1941 году Магілёў занялі войскі Трэцяга Райху. Акупанты стварылі Лупалаўскі лягер сьмерці, гета ў раёне Дубравенкі, перасыльны лягер для ваеннапалонных. Загінула 70 тысячаў чалавек.
• У 2005 годзе гістарычны герб Магілёва атрымаў афіцыйны статус, хаця ён шырока выкарыстоўваўся ўжо з пачатку 1990-х гадоў. 25 – 31 сакавіка 2018 году ў месьце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных сьвяткаваньню 100-годзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі.

* * *

У горадзе захавалася шмат жылых дамоў і грамадзянскіх пабудоў канца XVIII–XIX стагодьдзяў. Раззасяроджаныя па ўсім цэнтральным раёне горада і за яго межамі, яны захоўваюць каларыт гістарычнага мінулага горада. Нажаль, Магілёў не пазбегнуў долі многіх беларускіх гарадоў, па якіх пастаянна праходзілі войны. Значная частка культурнай спадчыны была страчаная, прычым, як і ў выпадку з Віцебскам, многія цудоўныя касьцёлы і цэрквы былі разбураныя ўжо савецкімі ўладамі ў 1950-я гады.

Частка 01. Плошча Славы. Вулiца Архiрэйскi Вал Канiскага. Замкавы сквэр

Плошча Славы – адзін з галоўных пляцаў Магілёва, ягоны гістарычны грамадзка-адміністрацыйны цэнтар. Уяўляе сабой горадабудаўнічы ансамбль XVIII – канца XIX стагодзьдзяў. Пляц разьмешчаны на высокім правым...

Частка 02. Вулiца Ленiнская

Вулiца Ленiнская Вуліца Ленінская (былыя назвы Ветраная, Вялікая Садовая, Інжынэрная) бярэ свой пачатак ад Савецкай плошчы да вулiцы Курака. Працягласьць вуліцы 1490 мэтраў. Вуліца зьяўляецца адной з...

Частка 03. Вулiца Першамайская

Вуліца Першамайская (старыя назвы: вуліца Шклоўская, Дняпроўскі праспект, Ульянавай-Крупскай) – цэнтральная вуліца горада. Працягласьць 6350 мэтраў, ад Савецкай плошчы да Шклоўскай шашы. Сваю сёньняшнюю назву...

Частка 04. Пляц Ленiна

У 1937 годзе на фоне, як гэта любяць у нас казаць, «узмацненьня напружанасьці з Захадам», урад краіны Саветаў быў сур'ёзна збянтэжаны тым, што мяжа БССР...

Частка 05. Сьвята-Мікольскі манастыр

Магілёўскі Мікольскі манастыр – помнік архітэктуры XVII–XVIII стагодзьдзяў. Знаходзіцца на Падмікольлі, у абалоне Дняпра. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер – у валоданьні...

Частка 06. На захад i на ўсход ад цэнтра

Комплекс Крыжаўзьвiжанскай i Барысаглебскай цэркваў Царква сьвятых Барыса i Глеба Царква Сьвятых Барыса і Глеба – помнік гісторыі другой паловы XIX стагодьдзя (мураўёўка). Знаходзіцца на правым беразе...

Частка 07. Задняпроўе i ўскраiны

У гэтай частцы гаворка пойдзе аб некалькіх аб'ектах, ніяк ня злучаных геаграфічна. Адзінае, што іх аб'ядноўвае – адносная аддаленасьць ад гістарычнага цэнтра горада. Траецкая набярэжная Задняпроўя Прыкладна...

Частка 01. Плошча Славы. Вулiца Архiрэйскi Вал Канiскага. Замкавы сквэр

Плошча Славы – адзін з галоўных пляцаў Магілёва, ягоны гістарычны грамадзка-адміністрацыйны цэнтар. Уяўляе сабой горадабудаўнічы ансамбль XVIII – канца XIX стагодзьдзяў. Пляц разьмешчаны на высокім правым...

Падрабязьней

Частка 02. Вулiца Ленiнская

Вулiца Ленiнская Вуліца Ленінская (былыя назвы Ветраная, Вялікая Садовая, Інжынэрная) бярэ свой пачатак ад Савецкай плошчы да вулiцы Курака. Працягласьць вуліцы 1490 мэтраў. Вуліца зьяўляецца адной з...

Падрабязьней

Частка 03. Вулiца Першамайская

Вуліца Першамайская (старыя назвы: вуліца Шклоўская, Дняпроўскі праспект, Ульянавай-Крупскай) – цэнтральная вуліца горада. Працягласьць 6350 мэтраў, ад Савецкай плошчы да Шклоўскай шашы. Сваю сёньняшнюю назву...

Падрабязьней

Частка 05. Сьвята-Мікольскі манастыр

Магілёўскі Мікольскі манастыр – помнік архітэктуры XVII–XVIII стагодзьдзяў. Знаходзіцца на Падмікольлі, у абалоне Дняпра. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер – у валоданьні...

Падрабязьней

Частка 07. Задняпроўе i ўскраiны

У гэтай частцы гаворка пойдзе аб некалькіх аб'ектах, ніяк ня злучаных геаграфічна. Адзінае, што іх аб'ядноўвае – адносная аддаленасьць ад гістарычнага цэнтра горада. Траецкая набярэжная Задняпроўя Прыкладна...

Падрабязьней