Баранавіцкі раён

Iшкальдзь

Ішкальдзь – знакамітае мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Упершыню паселішча згадваецца ў першай палове XV стагодьдзя як маёнтак Неміровічаў у Наваградзкім павеце. У 1449 годзе Смаленскi намесьнік М. Неміровіч заснаваў тут першы касьцёл, у 1472 годзе на яго падмурку пабудавалі каменны храм Сьвятой Тройцы.

У 1502 і 1506 гадах Ішкальдзь пацярпела ад набегаў крымскіх татараў. На 1579 год паселішча мела статус мястэчка і знаходзілася ў валоданьні Кацярыны Тяньчынскай, пазьней перайшло да Радзівілаў, Ильлiничаў, зноў Радзівілаў, пазьней – да Вітгенштэйнаў.

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

Гатычны касьцёл у Ішкальдзі – унікальны помнік архітэктуры перыяду ВКЛ. Гэта самы стары з неперабудаваны касцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Будаваўся ён як каталіцкі храм.

У другой палове XVI стагодьдзя ўладальнік мястэчка Мікалай Радзiвiл Чорны, захапіўшыся рэфарматарскім вучэньнем, усю сваю ўладу, сувязі і сродкі ўклаў, каб звярнуць сваіх падданых у кальвінізм. Для гэтага ён засноўвае друкарні, школы, зьвяртае цэрквы і касцёлы ў кірхі. Касьцёл у Ішкальдзі адным з першых быў аддадзены рэфарматарам. Пісьмовыя дакументы канца XVI – пачатку XVII стагодьдзяў сьведчаць пра тое, што касьцёл вярнуў свой рымска-каталіцкі вобраз у вельмі жаласным стане: былі разьбітыя алтары, пашкоджаны вокны і дзьверы. Касьцёл патрабаваў рамонту і новага даху. Нашчадкі Радзвилла, якія ў гэтыя гады валодалі мястэчкам Ішкальдзь, усяляк спрыялі аднаўленьню храма.

У 1641 годзе касьцёл быў вернуты каталікам. У выніку шматразовых перабудоў на працягу XVII-XX стагоддзяў інтэр’еры касьцёла неаднаразова зьмянялiся.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года касьцёл працягваў функцыянаваць. Пасьля падаўленьня нацыянальна-вызваленчых паўстаньняў 1863-1864 і 1866 гадоў ўлады Расейскай імперыі прымусова зачынілі храм, а ў 1868 годзе ён быў перароблены пад царкву Маскоўскага Патрыярхата. Паводле зьвестак, менавіта тады былі страчаны скульптуры, творы іканапісу, прыкладнога мастацтва, якія ўпрыгожвалі Траецкі касьцёл.

Падчас Першае Сусьветнае вайны ішкальдзкi касьцёл, нягледзячы на тое, што ён апынуўся на тэрыторыі ваенных дзеяньняў, разбураны ня быў. У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. У 1969 году савецкія ўлады iзноў зачынілі касьцёл, а ў 1980-я гады былі праведзены рэстаўрацыйныя работы, пасьля чаго сьвятыню вярнулі вернікам.

У савецкі час, у жніўні 1968 года, у Ішкальдзі прайшлі масавыя выступы мясцовага насельніцтва супраць рашэньня ўладаў вывезьці з касьцёла ўсю маёмасьць. У 1969 годзе савецкая ўлада канчаткова закрыла касьцёл. Рэстаўрацыйныя работы праводзіліся ў 1980-х гадах, пасля чаго сьвятыню вярнулі каталіцкай парафіі.

Каардынаты: 53.335011, 26.364714

Крыж над фасадам.

Апсыда касьцёла.