Баранавіцкі раён

Каўпакi

Вядомая бітва пры Мілавідах на самой справе адбылася ў раёне вёскi Каўпакі. Але давайце будзем называць яе менавіта Мiлавiдзкай, па назве бітвы.

Мілавіды з’яўляліся адным з галоўных цэнтраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863-1864 гадоў. Тут знаходзіўся лагер паўстанцаў, якія ўсталявалі кантроль над бліжэйшымі тэрыторыямі, знаёмілі сялян з мэтамі паўстаньня, выступалі за адмену феадальных павіннасьцяў і надзяленьне сялян зямлёй. 20 траўня 1863 года мiлавiдзкi лагер наведаў Кастусь Каліноўскі.

Царскія ўлады накіравалі супраць паўстанцаў войскі. 22 траўня 1863 года аб’яднаныя сілы ў колькасьці 800 жаўнераў са Слонімскага, Ваўкавыскага, Пружанскага, Наваградзкага і Гарадзенскага паветаў на чале з Францішкам Юндзiным, Ісідарам Лукашэвічам, Аляксандрам Лянкевічам пад агульным камандваньнем Кастуся Каліноўскага далі сур’ёзны бой расейскім карнікам і арміі імперыі, якiя прыйшлі карнікам на дапамогу. Праз некалькі гадзінаў дэмаралізаваныя царскія войскі вымушаныя былі адступіць. Хутка да карнікаў падышла дапамога зь Нясвіжа i 23 траўня наступленьне было адноўлена. Але паўстанцы да таго часу пакінулі лагер і здолелі нанесьці значны ўрон царскім войскам (па афіцыйных дадзеных – 50 забітых і параненых). Мiлавiдзкая бітва была адной з найбуйнейшых у Беларусі падчас паўстання.

У 1913 годзе расейскія ўлады ўсталявалі каля дарогі, што падзяляе поле бітвы, каменны 8-канцовы праваслаўны крыж загінулым царскім салдатам.

Помнiк загiнулым паўстанцам на месцы бітвы пад Мілавідамі

У 1930 годзе польскі ўрад пабудаваў насупраць крыжа каталіцкую капліцу.

Каардынаты: 52.882144, 25.778165