Баранавіцкі раён

Крашын

Афіцыйна вёска называецца Кро́шын, але мясцовыя жыхары ня згодныя з сучасным вымаўленьнем назвы, прынесенага, відаць, палякамі, і аддаюць перавагу гiстарычнай назве роднай вёскi: Крашы́н (па расейску, мабыць, Кроши́н). Сёньня гэта невялікае паселішча на правым беразе ракі Шчара.

Першае пісьмовае згадваньне аб Крашыне як валоданьні князёў Крашынскiх датуецца 1442 годам. У гэты час тут пабудавалі касьцёл. У 1512 паселішча згадваецца ўжо як места.

Касьцёл Божага Цела

Галоўнай архітэктурнай славутасьцю Крашына з’яўляецца касьцёл Божага цела, пабудаваны ў міжваенныя 1920-я гады. У савецкі час у касьцёле быў размешчаны музэй беларускага паэта Паўлюка Багрыма. Пад скляпеньнямі касьцёла вісіць каштоўная рэліквія крашынцаў – люстра яго працы.

Каардинаты: 53.199487, 26.161076

Царква сьвятога Панцеляймона

Праваслаўны прыход Крашына ў 1990-х гадах атрымаў царкву, асьвечаную ў гонар сьвятога Панцеляймона

Координаты: 53.199214, 26.155491