Баранавіцкі раён

Малахoўцы

Малахоўцы – вёска за 14 кiлямэтраў на поўдзень ад Баранавічаў, за З кiлямэтры ад аўтадарогі Баранавічы – Уцёс, на рацэ Мышанка, адміністрацыйны цэнтар Малахавецкага сельсавету. Насельніцтва па стане на 2019 год складала 102 жыхары.

У 1885 годзе ў Ястрамбельскай воласьці Наваградзкага павета Менскай губэрні, дзейнічалі млын, царква. Асноўным заняткам насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Існавалі таксама промыслы: возьнiцтва, ткацтва, прадзеньне, сплаў лесу і іншыя.

З 1921 года Малахоўцы ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

З 1939 годзе у складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Берасьцейская вобласьцi, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года – цэнтар сельсавету.

Царква сьвятога Мiкалая Цудатворцы

Царква ў імя сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудаваная ў 1920-х гадах з дрэва, у пачатку XXI стагоддзя абкладзеная цэглай.

Каардынаты: 53.044225, 25.956702.