Баранавіцкі раён

Сталовiчы

Сталовічы – даўні гарадок гістарычнай Наваградчыны, былая рэзідэнцыя Мальтыйскага ордэна, дврэчы, адзіная ў Беларусі. Упершыню Сталовічы (Стволавiчы) згадваюцца ў XIV стагодьдзi. У XVI стагоддзі Сталовічы атрымалі статус мястэчка.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сталовічы апынуліся ў складзе Расейскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Наваградзкага павета. Статус паселішча панізілі да мястэчка.

Царква Сьвятога Аляксандра Неўскага (былы касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля кляштара Янітаў)

У 1610 годзе Мікалай Радзівіл «Сіротка» заснаваў у Сталовічах Камандорию Мальтыйскага ордэна. Ягоны сын Жыгiмонд Караль Радзівіл пабудаваў тут драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Яна Хрысьціцеля, а пазьней, ў 1639 годзе – каменную Лярэтанскую капліцу. У 1740 – 1746 гадах на гэтым месцы ўзьвялі ўжо каменны касьцёл у стылі позьняга барока. З Італіі для касьцёла прывезьлі скульптуру Божай Маці.

У другой палове XIX стагодьдзя улады Расейскай імперыі прымусова перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і разбурылі манастырскі корпус.

У цяперашні час храм перададзены праваслаўным і асьвечаны, як царква Аляксандра Неўскага.

Каардынаты: 53.213058, 26.038623

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса

Ёсьць у Сталовічах і дзеючы касьцёл. Пабудавалі яго ў перыяд з 1907 па 1911 гады ў стылі нэаготыкі пасьля выхаду ўказа 1905 года аб умацаваньні пачаткаў верацярпімасьці.

Каардынаты: 53.212054, 26.035272