Баранавіцкі раён

Вольна

Вольна – вёска на рацэ Рудзіца. Упершыню ў летапiсах яна згадваецца ў сярэдзіне XVI стагодьдзя як маёнтак Юрыя Хадкевіча, які паставіў у войска 4 вершніка.

У 1632 годзе наваградзкі Крыштап Хрыстафор Каменскі разам з жонкай Аленай Друцкай-Горскай фундавалі будаўніцтва ў Вольне царкву i манастыр базылянаў. На сёньняшні дзень захавалася барочная Сьвята-Траецкая царква, збудаваная ў 1768 годзе.

Вёска Вольна вядомая таксама тым, што тут жыў і працаваў вядомы беларускі графік, скульптар і архітэктар Рафаіл Слiзень (1803 – 1881).

Царква Сьвятое Жываначальнае Тройцы

У 1632 года ў Вольна быў заснаваны кляштар базылянаў, а ў 1768 тут быў пабудаваны барочны касьцёл. У 1830 годзе кляштар быў зачынены. Амаль до канца XIX стагодьдзя храм пуставаў, а ў 1895 годзе ён быў перададзены праваслаўным і пераасьвечаны ў Траецкую царкву.

Цікавы факт: на галоўным фасадзе прысутнічае рэльефнае пано зь ляпнiны з вайсковай атрыбутыкай.

Каардынаты: 53.296023, 26.232669

Палац культуры

Яшчэ адна славутасьць Вольна – мясцовы дом культуры, што разьмешчаны ў парку побач з царквой. Ён быў адчынены ў 1995 годзе.

Каардынаты: 53.293956, 26.233518