Баранавiчы

Частка 6. Баранавiчы – поўнач

Царква Георгiя Пераможцы

Закладка новай царквы на беразе Сьвяцілаўскага возера адбылася ў 2010 годзе. І ўжо ў чэрвені 2016-га храм сьвятога велікамучаніка Георгія Пераможцы быў асьвечаны. Царква стала чацьвёртым па ліку праваслаўным храмам у Баранавічах. Асноўны купал будынка ўзвышаецца амаль на 20 мэтраў. Аднапавярховы драўляны будынак можа ўмяшчаць каля 155 прыхаджанаў.

Адрас: вулiца Жукава, 5. Каардынаты: 53.149669, 26.008589.

Касьцёл сьвятой Тройцы

В Доме Святой Троицы находится небольшой католический храм, построенный в 1998 году, а также Катехетический колледж, где молодых людей обучают религии, теологии, педагогике. Колледж открыт с 2009 года. Помимо обучения здесь работают с детьми, на здоровье которых повлияла Чернобыльская авария, заботятся о пожилых одиноких людях и выпускают католический журнал «Диалог». Буквы «SVD», изображенные на фасаде Дома Святой Троицы, являются сокращением от латинского названия мужского ордена «Общество Божественного Слова».

Адрас: вуліца Шаўчэнкі, 6. Каардынаты: 53.143457, 26.005572.

Яшчэ адзiн паравоз. Разьмешны на скрыжаваньнiе Савецкага праспэкту i вулiцы Наканечнiкава

Касьцёл Маці Божай Фацімскай

Касьцёл Маці Божай Фацімскай – першы касьцёл ва Усходняй Еўропе, прысьвечаны Маці Божай Фацімскай. Будаўніцтва пачыналася яшчэ ў 1990 годзе, але з-за недахопу сродкаў яго прыпынілі і завяршылі праз 8 гадоў. На тэрыторыі ёсьць манастыр Сясьцёр Святой Сям’і. Скульптура Маці Божай Фацімскай з’яўляецца галоўным упрыгожваннем інтэр’еру. Архітэктура храма ўяўляе сабой сучасную інтэрпрэтацыю нэагатычнага стылю. Асабліва вылучаецца асіметрычна разьмешчаная званіца. Яе вокны ўпрыгожваюць вітражы.

Адрас: Савецкi праспэкт, 18Б. Каардынаты: 53.150058, 25.999003.

Чыгуначная станцыя Баранавiчы Цэнтральныя

Пасьля запуску ўчастка чыгункі Масква – Варшава станцыя Баранавічы Цэнтральныя размясьціліся ў невялікім драўляным аднапавярховым будынку, размешчаным уздоўж пуцей. Невялiчкі прыпыначны пункт спачатку хутка развіваўся дзякуючы таму, што з’явіўся на адной з самых ажыўленых транспартных магістраляў. Тут ужо было невялікае лакаматыўнае дэпо, шэраг станцыйных пабудоваў, некалькі дамоў для чыгуначнікаў. Адразу станцыя называлася Баранавічы, ад імя невялікай вёскі, якая стаяла на гэтым месцы з пачатку XVII стагодьдзя. Потым станцыя атрымала назву Баранавічы I (бо на карце горада ўзьнікла яшчэ адна станцыя, Баранавічы II), пазьней станцыю сталi называць Баранавічы-Цэнтральныя Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі. Праз нейкі час да фасадаў будынка пачалі прыбудоўваць дадатковыя службовыя памяшканьні.

Першапачатковы выгляд станцыі Баранавічы Цэнтральныя. 1871 год

У 1916 годзе вакзал быў зьнішчаны адступаючым расейскім войскам. Такім, якім мы бачым яго сёньня, пасажырскі будынак стаў па выніках новага будаўніцтва ў 1946 годзе, пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны.

Яшчэ адзін важны гістарычны факт. 6 лістапада 1983 года з Баранавічаў у Берасьце адправілася першая электрычка.

Адрас: вуліца Вільчкоўскага 5а. Каардынаты: 53.132529, 25.993347.

⟵ Папярэдняя частка. Частка 5
Баранавiчы – усход

Наступная частка. Частка 7. ⟶
Баранавiчы – поўдзень