Баранавiчы

Частка 7. Баранавiчы – поўдзень

Самалёт-помнiк МiГ-29

Самалёт, які сёньня выконвае ролю помніка, быў выпушчаны ў лістападзе 1985 года на Ніжагародскім заводзе. За 28 гадоў эксплуатацыі МіГ-29 здзейсьніў больш за дзве тысячы пасадак і правёў у паветры звыш 900 гадзін. У 2013 годзе ён быў падараваны Баранавічам у якасьці помніка. Самалёт адрэстаўравалі і зьмясцілі на каменны пастамент, у цэнтры якога размешчаная чорная пліта з цытатай Н.Я. Жукоўскага: «Самалёт – гэта найвялікшае тварэньне розуму і рук чалавечых, і ён непадуладны ніякім аўтарытэтам, акрамя асоб, якія паважаюць лётныя законы».

Адрас: вулiца Войкава, 38. Каардынаты: 53.122429, 26.038177.

Каплiца на тэрэторыi вайскавой часткi 

Касьцёл сьвятога Яна Паўла II

Гэта першы касьцёл у Беларусі, названы імем Cьвятога Яна Паўла ІІ, кананізаванага 27 красавіка 2014 года. Неўзабаве пасьля гэтай падзеі 31 траўня 2014 году ў Баранавічах асьвяцілі пляцоўку пад будаўніцтва касьцёла. Невялікі храм змаглі ўзьвесьці за год. Ён знаходзіцца ў новым мікрараёне Бароўкі, дзе актыўна працягваецца будоўля шматпавярховых дамоў і аб’ектаў інфраструктуры.

Адрас: вуліца Марфіцкага і Жураўлевіча, 20. Каардынаты: 53.101469, 25.991036.

Iнтэр’ер касьцёла

Храм сьвятой блажэннай Валянціны Менскай (будуецца)

16 траўня 2013 года была зарэгістраваная рэлігійная абшчына «Прыход храма Сьвятой блажэннай Валянціны Менскай». У верасьні 2015 года быў прывезены вагон, які пераабсталявалi ў вагон-царкву. 22 лістапада адбылося асьвячэньне часовага богаслужэбнага памяшканьня і першая літургія ў новай парафіі. Цяпер ідзе будаўніцтва храмавага комплексу.

Адрас: мiкрараён Бароўкi – 3. Каардынаты: 53.1024805, 25.99158.

Парк жывёлаў «Дыпрыз»

Парк жывёлаў – прыватная ініцыятва па стварэньні зоны адпачынку для працаўнікоў Баранавіцкай мэблевай фабрыкі, дзе яны падчас перапынкаў у працы маглі б адпачыць і адцягнуцца ад працы. Першапачаткова тэрыторыя ўяўляла сабой дзве альтанкі і закрытыя вальеры для птушак і дробных малпаў, вывёрак і г.д. Зона пашыралася, і было прынятае рашэньне аб стварэньні невялікага кутка адпачынку побач з прадпрыемствам для работнікаў, дзе яны ў выходныя дні маглі б пагуляць сем’ямі з дзецьмі, што і было зроблена. З часам тэрыторыя пачала пашырацца. Сёньня на тэрыторыі 344 гэктараў насяляюць дэкаратыўныя птушкі і каля ста відаў жывёлаў, высаджаны практычна ўсе віды дрэў, якія растуць у Беларусі.

Каардынаты паркоўкi: 53.096084, 26.010417.

Карова зебу

Угорская стэпавая жывёла

Кенгуру

Сахарскi орыкс

Азiяцкi буйвал

Шэтлэнскi понi

Лама

Карова джэрсейская

Патагонская мара

Ашыйнiкавы пе́кары


⟵ Папярэдняя частка. Частка 6
Баранавiчы – поўнач