Бярозаўскі раён

Сiгневiчы

Першапачаткова Сігневічы паўсталі як сядзібнае паселішча на скрыжаваньні дарог з Вільні на Валынь і з Варшавы ў Маскву, ўпершыню яны згадваецца ў 1519 годзе. У гэты час Сігневічы належалі «Старасціне ломзiнской пані Паўлавай Берасьцейскай Таміле». У 1532 года па ўказе караля Жыгімонта I маёнтак перайшоў Фларыяну Радагоскаму, пасьля чаго ім валодалі Вышенскiя, Малахоўскія, Вершготы-Гамшэй. Але найбольш вядомымі Сігневічы сталі пры князях Шуйскіх, якія валодалі таксама Янавым, Хвойнікамі і Церабунамi.

Касьцёл Апекі Маці Божай Ружанцовай

У 1759 годзе Сігневічы адышлі Каралю Празору, пасьля чаго пачаўся росквіт мястэчка. Караль са сваімі нашчадкамі пабудавалі тут шпіталь і касьцёл. Акрамя гэтага Празоры вядомыя ў першую чаргу сваім актыўным удзелам у паўстаньнi 1794 года на чале з Касцюшкай. Пасля арышту Празараў маёнтак быў канфіскаваны царскімі ўладамі, але, калі Кацярына II даведалася, што жонка Празора па прамой лініі ўзыходзіць ад Шуйскага, зямлі вярнулі, але сам Караль заставаўся ў эміграцыі. Вярнуўся на радзіму ён толькі ў 1821 годзе, стаўшы членам і кіраўніком патрыятычнага грамадства, а ў 1826 годзе быў асуджаны па справе дэкабрыстаў і пасаджаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць.

У Савецкі час касцёл ня дзейнічаў, а ў 1989 годзе ён быў вернуты каталіцкаму прыходу.

Каардынаты: 52.432917, 24.895674

Царква роўнаапостальнай Марыi Магдалiны

Зусім нядаўна, у 2015 годзе, у Сігневічах з’явіўся і праваслаўны храм у гонар Марыі Магдаліны.

Каардынаты: 52.435131, 24.889883