Берасьцейскі раён

Чэрск

Чэрск – шляхецкая ўласнасьць роду Валошынаў, вядомая па пісьмовых згадваньнях з XVI стагодьдзя. Вёска і аднайменны фальварак уваходзілі ў маёнтак Дамачава, якім валодалі князі Вітгенштэйны.

Царква сьвятога Міхала Арханёла

Галоўная славутасьць Чэрскага – царква Сьвятога Міхала Арханёла пабудовы 1675-1701 гадоў. У XIX стагодьдзі да галоўнага фасада дабудаваны вялікі квадратны бабінец.

Каардынаты: 51.713342, 23.695991