Берасьцейскі раён

Камяніца Жыравецкая

Паводле пісьмовых крыніцаў, Камяніца Жыравецкая вядомая з XVI стагодьдзя як уласнасьць зямян ў Берасьцейскiм павеце Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы

Першы вядомы храм у Камяніцы Жыравецкой ўзыходзіць да канца XIX стагодьдзя, калі пры храме функцыянавала школа. У 1994 годзе пачалося будаўніцтва новага храма, якое завяршылася ў 2000 годзе. Асьвяцілі новы храм 14 кастрычніка 2001 году ў гонар Пакрыва Прасьвятой Багародзіцы.

Каардынаты: 52.058973, 23.817857