Берасьцейскі раён

Малыя Шчытнiкi

Малыя Шчытнікі – шляхецкi маёнтак, якi належыў Гарнастаевым з пачатку XVI стагодьдзя.

Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы

У 1742 году новы ўладальнік мястэчка Паніхвіцкі сумесна з мясцовым сьвятаром А.Будзіловічам пабудаваў у Малых Шчытніках невялікі прысядзібны ўніяцкі касьцёл, які пасьля разгрому уніяцтва быў перададзены каталікам, а пасьля падаўлення нацыянальна-вызволечанчага паўстаньня 1861-63 гадоў – праваслаўным. У 1918 годзе касьцёл быў вернуты каталікам як парафіяльны касьцёл Сэрца Езуса. Пасля распаду СССР будынак быў перададзены праваслаўным і ў 1990-х гадах асьвечаны як Пакроўская царква.

Каардынаты: 52.236161, 23.492795 

Побач з царквой усталяваны камень, на якім высечаны тэкст уласнай эпітафіі філёсафа і грамадскага дзеяча Рэчы Паспалітай Казіміра Лышчынскага, аўтар трактата «De non existentia Dei» (Аб неіснаваньні бога): «О, падарожны! Не праходзь міма гэтых камянёў. Ты аб іх не спатыкнешся, калі не спатыкнешся на ісьціне. Ўсведамляеш ісціну ля камянёў, бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта хлусьня. Вучэньне мудрацоў – сьвядомы падман».

Памятны камень быў усталяваны дваццатага красавіка 1989 года ў год 300-годьдзя пакараньня філёсафа.

Лышчынскі паходзіў са старажытнага шляхецкага роду. Адукацыю ён атрымаў спачатку ў Берасьцейскім езуіцкім калегіюме. У 1658 годзе ўступіў у ордэн езуітаў у Кракаве, пасьля вывучаў філясофію ў езуіцкім калегіуме ў Калішы і тэалёгію ў калегіюме ў Львове. У 1666 годзе Лышчынскі выйшаў з ордэна, каб ажаніцца і вярнуцца ў радавы маёнтак. C 1682 года займаў пасаду падсудка ў Берасьцi, неаднаразова абіраўся дэпутатам ад шляхты Берасьцейскага павета на Варшаўскі сэйм.

Згодна з трактатам «Аб неіснаваньні Бога», ён не існуе, з’яўляючыся хімерай чалавечага сьвядомасьці, якая выкарыстоўваецца царквой і дзяржавай у сваіх мэтах. Біблія напісана людзьмі, якія зь яе дапамогай падтрымліваюць падман.

31 кастрычніка 1688 года Лышчынскі па даносе свайго суседа Яна Бжоски, зь якога Лышчынскі запатрабаваў вяртаньня доўгу ў 100 тысяч талераў, быў абвінавачаны ў атэізме і пасаджаны ў варшаўскую турму. У яго доме былі знойдзеныя сачыненьні, у якіх адмаўлялася існаваньне бога. Супраць зьняволення Лышчынскага ў турму выступіў толькі берасьцейскi земскі пісар, які казаў, што прыцягваць да адказу шляхціча за злачынства, якое не было даказана, супярэчыць праву свабоды. Акрамя гэтага, ён абвінаваціў духавенства ў тым, што яно хоча ўвесmці ў Рэчы Паспалітай гішпанскую інквізіцыю.

28 сакавіка літоўскім гофмаршалам быў апублікаваны прысуд. Лышчынскага належыла вывесьці з горада і спаліць на вогнішчы разам з ягонымi творамі ў руках. Маёмасьць пакаранага канфіскоўвалася, а дом, у якім ён жыў, павінен быў быць разбураны, і месца пакінута пустыром на вечныя часы. Пасьля чытаньня прысуду познаньскі і лівонскі біскупы, а таксама сам абвінавачаны, зьвярнуліся з просьбай да караля аб замене спаленьня адсячэньнем галавы. Кароль задаволіў просьбу.

Прысуд быў прыведзены ў выкананьне 30 сакавiка: Лышчынскі сам спаліў свой рукапіс, пасьля чаго яго абезгаловілі, труп вывезлі за горад, дзе спалілі, а попел, зьмешчаны ў снарад, стрэлілі ў бок Турцыі (Тартарыі). Пакаранне прайшла без эксцэсаў…