Берасьцейскі раён

Прыбарава

Вёска Пры́барава размешчаная каля крайняга паўднёва-заходняга пункту краіны, дзе сыходзяцца Беларусь, Польшча і Украіна. Польская мяжа праходзіць у двух кіламэтрах на захадзе, украінская – у двух кіламэтрах на паўднёвым ўсходзе.

Царква сьвятога Яна Багаслова

У пачатку XIX стагодьдзя вёска належыла князю Адаму Чартарыйскаму, на сродкі якога ў 1812 годзе была пабудаваная драўляная царква сьвятога Яна Багаслова. Драўляная царква не захавалася, таму ў 2001 годзе на яе месцы ў Пры́бараве была пабудавана новая каменная царква, асвечаная тым жа імем.

Каардынаты: 51.626056, 23.579285