Берасьце

Частка 2. На поўнач ад праспэкта Машэрава

Адзін з цэнтраў турыстычнага прыцягненьня ў Берасьцi – пешаходная вуліца Савецкая, размешчаная ў самым цэнтры горада. У XIX–пачатку XX стагодьдзяў яна называлася Мільённая, Паліцэйская, з 1921 па 1939 гады насіла імя маёра Ежы Дамброўскага, з 1939 па 1941 гады яна ўпершыню стала Савецкай, у 1941-1944 гадах – Генералштрассе, з 1944-га – зноўку Савецкая.

Першыя каменныя пабудовы з’явіліся на Мільённай вуліцы, як у тыя часы звалася Савецкая, у сярэдзіне XIX стагодьдзя. У трыццатых гадах XX стагодьдзя на Савецкай існавалі габрэйскія гандлёвыя рады. Да пачатку Другой сусьветнай вайны на вуліцы размяшчаўся гарадскі магістрат, а з верасьня 1939 па чэрвень 1941 – Часовая ўправа горада, знаходзіліся дзяржаўныя i прыватныя крамы, цырульні, аптэкі, жытловыя дамы. На скрыжаваньнi Савецкай і Гогаля ў 1930-х гадах дзейнічала пажарная служба.

Вулiца Савецкая

Памятны знак у гонар атрыманьня горадам 15 жніўня 1390 года Магдэбурскага права

Каардынаты: 52.094386, 23.691679

Такім, на думку сучасных гарадскіх мастакоў, быkj Берасьце ў XVII стагодьдзі.

У 1862 годзе на вуліцы быў з’явiўся двухпавярховы шасцікутны будынак галоўнай сынагогі Берасьця. Ўнутранае яе ўбраньне было сьціплым: пабеленыя голыя сцены. Блеску дадаваў столь, упрыгожаны шыкоўным роспісам па старазапаветным сюжэтам. У 1944–1945 гадах сынагогу прыстасавалі пад кінатэатар, які дзейнічаў больш за два дзясяткі гадоў. У 1970 годзе на гэтым месцы збудаваны новы кінатэатар «Беларусь», дзе ўнутраныя сцены сынагогі выкарыстаны ў якасьці апорных канструкцыяў. Безумоўна, у гiстарычай забудове старога места цяперашні кінатэатр глядзіцца зусім дзіўна, але вось што з гэтым рабіць?

Так выглядала сынагога да таго, як у Берасьці сталі гаспадарыць камуністы.

.

Памятны знак у гонар 1000-годьдзя Берасьця

У 2009 годзе на скрыжаваньні вуліц Гогаля і Савецкай з’явіўся помнік ў гонар тысячагодьдзя места. Пабудавалі яго за кошт добраахвотна-прымусовых ахвяраваньняў гараджан і сродкаў горада. Агульная вышыня манумэнта – 15 мэтраў. Помнік задуманы як мадэль горада, выяўленая ў гістарычных вобразах: князь Уладзімір Васількавіч, вялікі князь Літоўскі Вітаўт, а таксама Мікалай Радзівіл Чорны, а таксама – ў абагульненых вобразах жыхароў горада (летапісец, жаўнэр, маці). Усе фігуры размешчаны пад покрывам Анёла-ахоўніка.

На кругавым гарэльефы манумэнта знаходзяцца шэсць гістарычных сюжэтаў: легенда аб заснаваньні места, будаўніцтва горада, удзел берасьцейцаў у Грунвальдскай бітве, выданьне Берасцейскай Бібліі, абарона Берасьсецкай крэпасьці 1941 гады, засваеньне космасу.

Каардынаты: 52.092794, 23.692896

Скульптурная кампазiцыя «Стары горад» («Закаханыя каты»)

31 сьнежня 2008 года на скрыжаваньні Савецкай і Пушкіна з’явіліся «Вулічныя каты», якіх жыхары горада як толькі не называюць: «Закаханыя каты», «Сакавiк-месяц», «Коты на даху» і г.д. На самой справе гэтая настальгічная кампазіцыя афіцыйна называецца «Стары горад».

Каардынаты: 52.095791, 23.690328

Унікальнасць збудаваньня – ў тым, што скульптура маскіруе вентыляцыйную адтуліну. Па словах спэцыялістаў, усталяваную калісьці чатырохмятровую трубу зносіць было нельга. Але атрымалася акультурыць яе знешні выгляд. Калі не ведаць інжынэрных тонкасьцяў, то вы ніколі не здагадаецеся аб прызначэньні невялікага рашэцістага акенца, удала ўбудаванага ў кампазіцыю са старымі дамамі і коткамі. Аўтар ідэі – скульптар, настаўнік СШ №10 з архітэктурна-мастацкім ухілам Руслан Усманаў. Сваю працу, дзе галоўныя героі – кошкі на дахах старых дамоў, энтузіяст прыдумаў даўно. З улікам выдзеленага для кампазіцыі месца ў яе давялося ўнесьці некаторыя карэктывы, але асноўная канцэпцыя засталася ранейшай.

Царква сьвятога Мікалая («Братэрская»)

Яшчэ далей на поўнач знаходзіцца Сьвята-Мікалаеўская братэрская царква. У другой палове XIX стагодьдзя Берасьцескае Мікалаеўскае праваслаўнае братэрства пабудавала ў горадзе драўляны храм. Аднак пажар 4 траўня 1895 года яго зьнішчыў, і было прынята рашэньне царкву аднавіць. Даведаўшыся, што ў Берасьце ўзводзіцца сьвятыня ў гонар нябеснага заступніка рускага ваенна-марскога флоту Мікалая, маракі Ціхаакіянскага флоту – выхадцы з Берасьцейшчыны, удзельнікі руска-японскай вайны 1904-1905 гадоў, перадалі грошы на яе будаўніцтва. Калі імпэратару Мікалаю II паведамілі пра гэта ўчынак, ён асабіста распарадзіўся, каб казна выдзеліла нехапаючаю суму братэрству Сьвяціцеля Мікалая. У 1906 годзе новую царкву адкрылі. Пяцікупальны храм сымбалізуе карабель, у вонкавым выглядзе прысутнічае аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя, какошнікі і шатровая дах. Перад агароджай царквы 28 траўня 2005 года ўсталяваны помнік маракам – удзельнікам руска-японскай вайны пачатку XX стагодьдзя. У прытворы храма размешчаныя дзьве мемарыяльныя дошкі маракам – ураджэнцам Берасьцейшчыны, якія загінулі ў Цусімскай бітве 14-15 траўня 1905 года.

Каардынаты: 52.097668, 23.688885

Касьцёл Узьвiжаньня Сьвятога Крыжа

Першы парафіяльны касьцёл у Берасьцi, асьвячоны ў гонар Узьвiжаньня Сmвятога Крыжа, фінансаваў вялікі князь Вітаўт яшчэ ў 1412 годзе. Пасля варварскага знішчэнmня старога горада ўладамі Расейскай імпэрыі да 1857 годзе адзіным дзеючым у горадзе касьцёлам заставаўся былы дамініканскі. 25 верасьня 1849 года расейскія ўлады дазволілі пабудаваць касьцёл у Новым Горадзе. 18 лістапада таго ж года афіцыйна зацьвердзілі праект, а ў 1856 году новы пабудаваны храм асьвяцілі.

Падчас Другой сусветнай вайны касьцёл атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950–1957 гадах помнік капітальна перабудавалі: зьмянілі інтэр’еры, зьнялі 2 вежы на галоўным фасадзе. У будынку разьмясціўся краязнаўчы музэй. У 1990-я гады касьцёл вярнулі каталікам. У выніку рэстаўрацыі храму быў вернуты яго аўтэнтычаеы гістарычнае аблічча.

Каардынаты: 52.093168, 23.686018

Iнтэр’еры касьцёла

Берасьцейскi акадэмічны тэатар драмы

Абласны рускі драматычны тэатар з’явіўся ў Берасьцi пасьля ўваходжаньня ўсходніх тэрыторыяў у склад БССР у 1939 годзе. Раскватараваны ён быў у будынку клуба-кінатэатра «Сьвiт». Узімку 1939 года будынак аддалі ў поўнае распараджэньне Рускаму абласному драматычнаму тэатру, разам з прыстойнай па тых часах сумай у 450 тысячаў рублёў.

Каардынаты: 52.090535, 23.686239

Будынак камерцыйнага банка

Будынак польскага банка 1926 года пабудовы выканан ў клясіцыстычным стылі і з эклектычнымi элемэнтамі

Сёньня тут месьцiцца Галоўнае Ўпраўленьне Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь па Берасьцескай вобласьцi.

Каардынаты: 52.094502, 23.683296

⟵ Папярэдняя частка. Частка 1
Машэрава i Маскоўская

Наступная частка. Частка 3. ⟶
Гогаля i Мiцкевiча