Берасьце

Частка 4. Чыгуначны вакзал i яго ўскраiны

Чыгуначны вакзал

17 верасьня 1867 года чыгунка з Варшавы дабралася да Тэрэспальскага прадмесьця Берасьця, даўшы берасьцейцам магчымасьць падарожжаў і паездак са станцыі Тэрэспаль ў Варшаву, адтуль – у Вену, і далей па даволі разьвітой да таго часу эўрапейскай сеткі чыгунак. Яшчэ праз год інжынэрам Тадэвушам Хржаноўскiм быў пабудаваны чыгуначны мост праз Буг. Земляныя работы па ўзьвядзеньню насыпы на забалочанай пойме Буга некалькі зацягнуліся, але ўжо ў пачатку 1870 года былi адкрытыя рэгулярныя зносіны з Тэрэспальскіх вакзала Варшавы да станцыі Берасьце. Будынак вакзала ў Берасьцi пабудаваны ў 1886 годзе ў псэўдарускім стылі і адкрыты 28 траўня 1886 года ў прысутнасьці імпэратара Аляксандра III.

Берасьцейскі вакзал стаў першым на чыгунках Расейскай імпэрыі, дзе было ўстаноўлена электрычнае асвятленьне: 160 лямпачак па 20 свечак з’явіліся ў залах і на пэроне і 12 ліхтароў па 50 свечак асьвятлялі Прывакзальны пляц.

У 1915 годзе будынак вакзала быў разбураны рускімі войскамі пры адступленьні. Польскія ўлады ў міжваенны час пабудавалі новы будынак.

Так вакзал выглядаў ў 1920 годзе:

Брестъ-Литовскъ. Центральный вокзалъ

Падчас Другой сусьветнай вайны вакзал зноў быў разбураны, а ў 1956 годзе яго адновiшi са зьмяненнем планіроўкі і складу.

Каардынаты: 52.100230, 23.679976

Былая ўправа чыгункi

У прывакзальным раёне размяшчаюцца гістарычныя будынкі комплексу кіраваньня чыгункай Берасьця. Пабудаваныя яны былi ў розныя перыяды з канца XIX стагодьдзя, заканчваючы польскім перыядам гэтага рэгіёну

Зараз тут месьцiцца Берасьцейскае аддзяленьне Беларускай чыгункі.

Координаты: 52.101831, 23.684048

Некалькі адноўленых пасьля вайны будынкаў. Глядзець на іх можна толькі з адлегласьці, бо паблізу яны не вытрымліваюць ніякай крытыкі ў параўнаньні з тымі, якія змаглі перажыць войны.

Гістарычная забудова побач з вакзалам

Дом культуры чыгуначнiкаў (Колiшнi касьцёл Сэрца Пана Езуса)

У будынку былога касьцёла Прасьвятога Сэрца Езуса ў савецкія часы у будынку размяшчаліся кінатэатр “1 Мая», клуб чыгуначнікаў. Зараз гэта Дом культуры чыгуначнікаў.

Каардынаты: 52.102824, 23.684499

⟵ Папярэдняя частка. Частка 3
Гогаля i Мiцкевiча

Наступная частка. Частка 5. ⟶
Крэпасьць