Берасьце

Частка 6. Ускраiны Берасьця, Аркадзiя, Гяршоны

Касьцёл сьвятога Язэпа

13 верасьня 2016 года адбылося ўрачыстае асвячэньне касцёла Сьвятога Язэпа. Аьсвяціў храм Мітрапаліт Менска i Магілёва арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Будаўніцтва касьцёла было распачата ў красавіку 2004 года і вялося выключна на ахвяраваньні вернікаў. Праект храма распрацаваны ў творчай майстэрні вядомага берасьцейскага архітэктара Аляксея Андраюка. Культавы будынак выкананы з чырвонай цэглы, у яго стылістыцы прысутнічаюць элемэнты клясіцызму, прыёмы з барока, рэнесансу і готыкі, а таксама беларускія матывы. Вышыня храма ў яго максімальнай кропцы дасягае 39 метраў.

Каардинаты: 52.078289, 23.767997

Царква ў гонар Ціхвінскай іконы Маці Божай

Храм у гонар Ціхвінскаго абраза Божай Маці пачалі будаваць у мікрараёне Кавалёва ў 1999 годзе. Побач з будынкам асноўнай царквы плянуецца ўзьвядзеньне асьветніцкага цэнтра.

Каардынаты: 52.081201, 23.754076

Скульптура качагара ля будынка кацельнай гаспадаркi

У пачатку лістапада 2012 года перад будынкам Берасьцейскай кацельнай гаспадаркі, што па  вулiцы Фартэчнай, 111, з’явілася драўляная скульптура качагара побач з топкай. Валёнкі, шапка-ушанка, у адной руцэ цыгарэта, у іншай – шырокая рыдлёўка для закіду вугалю. Такі вось персанаж кацельнага гаспадаркі мiнулых гадоў.

Каардынаты: 52.118903, 23.685100

Пратэстанцакая царква Пана Езуса Хрыста

Пратэстанцкая царква Госпада Езуса Хрыста з’явілася ў Берасьцi ў 1980-ыя гады. Разьмешчаная яна па адрасе: вуліца Суворава, дом 1.

Каардынаты: 52.118903, 23.685100

Аркадзiя (Берасьце).

Праваслаўны мужчынскі манастыр. Царква сьвятога Апанаса Брэсцкага

Аркадзiя – былая незалежная вёска, якая ўвайшла ў склад Берасьця ў 2007 годзе. У 1996 годзе тут жа быў заснаваны Сьвята-Апанасаўскi мужчынскі манастыр. Драўляная Афанасьевская царква была пабудавана на месцы смерці прападобнапакутніка Апанаса Берасьцейскага ў 1870 годзе і адноўлена намаганьнямі мясцовых жыхароў у 1988 годзе. Храм уяўляе сабой яркі ўзор народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю.

Каардынаты: 52.056620, 23.698314

Гяршоны (Берасьце). Царква Раства Багародзіцы

У 1864 году Берасьцейскi біскуп Iграцiй хадайнічаў аб будаўніцтве каменнага храма ў вёсцы Гяршоны (зараз гэта мікрараён Берасьця), абгрунтоўваючы хадайніцтва вялікай колькасьцю вернікаў (931 чалавек) тым, што храм павінен знаходзіцца побач з шашой паштовага Валынскага тракту, недалёка ад Валынскага фарштата Брэст-Літоўскай крэпасьці. Обэр-пракурор Сьвятога Сінода вылучыў крэдыт на будаўніцтва ў памеры 6 тысяч рублёў на 20 гадоў з капіталу духавенства Заходняга краю. Падрадчыкамі будаўніцтва каменнага храма былі мяшчане Чарнiгаўскай губэрнiі Іван Сяргееў і Гардзей Назараў. Праект быў складзены берасьцейскiм гарадскім архітэктарам М.Бартошэўскiм пры ўдзеле гарадскога архітэктара К.Гросмана і гарадзенскага губэрнскага архітэктара Міхайлоўскага. Пабудаваны храм быў асьвечаны 24 ліпеня 1887 года.

Каардынаты: 52.050528, 23.702939

⟵ Папярэдняя частка. Частка 5
Крэпасьць

Наступная частка. Частка 7. ⟶
Начны горад