Берасьце

Частка 7. Начны горад

Аб славутасьцях Берасьця я распавёў ўсё, што ў мяне было. Горад камфортны і яркі, у яго прыемна прыехаць і на дзень, і на два, і больш. Тут  цікава будзе ўсім: і дзецям, і бацькам, і групам турыстаў. Магчыма, у будучыні я яшчэ штосьці дадам, а на дадзены момант засталося выкласьці толькі некалькі здымкаў вячэрняга Брэста. Здымкаў гэтых не так шмат, бо на ўвесь начны праменад у мяне быў усяго адзін вечар, а астатнiя разы, калi я тут аставаўся на нач, у мяне не было магчымасьцi выходзiць са штатывам.

Для пачатку вельмі хацелася размясціць тут клясiчны здымак Леніна, якi паказвае рукой на Крыжаўзвіжанскі касцёл, але ўначы, ды са штатывам так злаўчыцца немагчыма. Прыйшлося зрабіць два ракурса, асобна касцёл і асобна Iльлiч.

Касьцёл Узьвiжаньня Сьвятога Крыжа

Паверце на слова: Ільліч паказвае правільны кірунак, касьцёл знаходзіцца менавіта там.

Братэрская царква доўгі час не была падсвечана аніяк. Толькі ў 2015 годзе дзеля яе вырабілі і змантавалі дэкаратыўную ілюмінацыю, якая добра абыграла архітэктурныя асаблівасьці царквы.

Царква сьвятога Мікалая («Братэрская»)

Праваслаўная катэдра ў начной падсветцы выглядае вельмі сьвяточна і ў той жа час упэўнена і спакойна. Яе можна абыйсьці з розных бакоў і зрабіць розныя здымкі з розных ракурсаў.

Катэдральны праваслаўны сабор сьвятога Сымона

 

⟵ Папярэдняя частка. Частка 6
Ускраiны Берасьця, Аркадзiя, Гяршоны