Дарагічынскі раён

Дарагiчын

Дарагічын – места на Ляхавіцкім канале, адміністрацыйны цэнтар Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Колькасьць насельнiцтва па стане на 2018 год складала 14.910 чалавек. Знаходзіцца за 110 кiлямэтраў на ўсход ад Берасьця, за 7 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Дарагічын (лінія Берасьце – Гомель); на аўтамабільнай дарозе Берасьце – Пінск. Дарагічын – магдэбурскае места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца Давячораўскага графства.

Тапонім Дарагічын утварыўся як прыналежны прыметнік ад імя Дораг або Дарожыч. Дзеля адрозьненьня ад аднайменнага места на Падляшшы меў таксама назву Дарагічын Палескі. Традыцыйная гістарычная назва места — Дарагічын. Цяперашняя афіцыйная форма Драгічын зьявілася пад польскім уплывам. Польскае Drohiczyn — стандартавая замена беларускага поўнагалосься польскім няпоўнагалосьсем. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Дарагічын адзначаецца як прысутная ў вусных зносінах людзей.

Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Давячоравічы (першая назва сучаснага Драгічына) зьмяшчаецца ў Літоўскай Мэтрыцы і датуецца 1452 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага староства і знаходзілася ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы. Праз Давячоравічы праходзіла дарога зь Берасьця на Валынь. У 1450–1460-я гады князь пінскі Юры Сямёнавіч перадаў сваёй граматай частку даніны зь сяла на карысьць царквы ў Дружылавічах, на якую мусіла выдаткоўвацца 2 вядры мёду.

У 1552 годзе ўпамінаецца Давячораўскае войтаўства. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565–1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У пачатку XVII стагодзьдзя Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 годзе перадаў сяло Нявельскім. Апошнія ў 1623 годзе заснавалі царкву Прычыстай Багародзіцы і атрымалі для паселішча статус мястэчка. Пад 1655 годам яно ўпершыню ўпамінаецца як Дарагічын.

У 2-й палове XVII стагодзьдзя ўпамінаецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIІI стагодзьдзя называўся графствам. У 1749 годзе пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францішканскі кляштар. У 1778–1779 гадох тут было 68 дамоў, а само паселішча звалася местам. У 2-й палове XVIІI стагодзьдзя існавала ратуша.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дарагічын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка. На 1849 год тут было 98 будынкаў. Да 1886 году каля Дарагічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле вынікаў перапісу 1897 году ў мястэчку было 280 дамоў (зь іх 140 жылыя), царкоўнапрыходзкая школа, 2 народныя вучэльні, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дарагічын занялі войскі Нямецкай імпэрыі. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дарагічын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дарагічын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 246 будынкаў.

У 1939 годзе Дарагічын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 10 лістапада 1967 году Дарагічын атрымаў статус места.

Царква Стрэчаньня Гасподняга

Царква Стрэчаньня Гасподняга – помнік драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Пярковіцкай вуліцы. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Ранейшая драўляная царква да сярэдзіны XIX стагодьдзя прыйшла ў заняпад (была вырашана ў стылі барока з дзвюхвежавым галоўным фасадам трохнефнага яруснага аб’ёму). Новую драўляную царкву ў Дарагічыне збудавалі ў 1862 годзе паводле праекту архітэктара Т. Савіча. Стрэчанская царква – самы стары з захаваных пабудоў Дарагічына.

Каардынаты: 52.186806, 25.151923. Адрас: вулiца Ленiна, 112.

Царква Прападобнай Эўфрасіньні Полацкай

Першапачаткова плянавалася, што новая царква ў Дарагічыне будзе асьвечана як Петрапаўлаўская царква, у памяць аб той, што калісьці размяшчалася на гарадзкіх могілках. Але аказалася, што ў епархіі шмат храмаў у гонар сьвятых першаверхоўных апосталаў Пятра й Паўла, а Сьвята-Эўфрасіньнеўская царква ў той час, як у Драгічыне закладвалася будаўніцтва, была толькі ў замежжы. З гэтай прычыны ў горадзе пачалі ўзводзіць сьвятыню ў гонар Прападобнай Эўфрасіньні Полацкай, якая прылічана да Сабору беларускіх Святых.

Каардынаты: 52.187032, 25.153838. вулiца Ленiна, 123.

Фантан ля Дома культуры

Забудова вулiцы Ленiна

Вулiца Ленiна, 93

Вулiца Ленiна, 98

Райвыканкам

Каардынаты: 52.1855636, 25.159546. Адрас: вулiца Ленiна, 138

Райвыканкам. Помнiк Ленiну

Вулiца Ленiна, 153, 155

Касьцёл Маці Божай Каралевы

Першы Дарагiчынскi касьцёл быў пабудаваны ў 1928 годзе, у перыяд мiжваенны Польская Рэспублiкi. Падчас Другой сусьветнай вайны храм не пацярпеў, аднак затым быў зачынены ўладамi і перабудаваны, пасля чаго будынак сталі выкарыстоўваць як краму. Сучасны будынак касцёла вырашана было ўзьвесці на новым месцы. Ён уяўляе сабой пабудову з чырвонай цэглы ў нэагатычным стылі.

Каардынаты: 52.186604, 25.144391. Адрас: вулiца Ленiна, 88.