Дарагічынскі раён

Калёнія Папіна (Новая Папіна)

Новая Папі́на (да 30 ліпеня 1964 года мела назву Калёнія Папі́на) – вёска за 9 кiлямэтраў на поўдзень ад Дарагічына, за 119 кiлямэтраў ад Берасьця, адміністрацыйны цэнтар Папінскага сельсавета.

Насельніцтва на стане на 2000 год складала 953 жыхары.

Спаса-Прэабражэнская царква

Царква была пабудаваная з дрэва ў 1810 годзе на сродкі маршалка Пінскага павету Міхаіла Ажэшкі на месцы старой царквы, пабудаванай у 1723 годзе. Храм учынілі на каменным падмурку, побач з ім узьвялі драўляную званіцу. У 1867 годзе пры садзейнічаньні сьвятара Антонія Станкевіча ўсталявалі званіцу, накрылі новы дах царквы і пабудавалі агароджу. У 1870 годзе на сродкі мясцовых прыхаджанаў быў уладкованы новы іканастас. У гэтым жа годзе старшыня Асавецкага павету Ігнат Мазановіч з братам Мацеем ахвяравалі звон коштам 100 рублёў срэбрам. Таксама ў 1897 годзе на патрэбы Спаса-Праабражэнскай царквы было даслана сто рублёў протаіерэем Янам Сергіевым (цяпер сьвяты праведны Яан Кранштадзкі).

У верасьні 1943 году немцы спалілі дом настаяцеля храма, але царква не пацярпела. Увесну 1962 году храм быў зачынены ўладамі.

У 1989 годзе храм быў адноўлены і 25 лістапада асьвечаны. У 1999 годзе на тэрыторыі царквы пабудавалі хрысьцільнае памяшканьне. У 2000 годзе на ахвяраваньні прыхаджанаў былi набытыя тры званы. У 2008 годзе быў абноўлены стары іканастас храма, зроблены росьпіс столі і набыта мноства абразоў.

З 2000 года пры касцёле дзейнічае нядзельная школа.

Каардынаты: 52.116821, 25.116619.