Івацэвіцкі раён

Бялавiчы

Бялавічы – мястэчка гістарычнай Слонімшчыны, першае згадваньне пра вёску датуецца 1485 годам.

Царква сьвятога Ільлі

У 1630 годзе тут была ўзьведзена драўляная ўніяцкая царква. У 1773 годзе на яе месцы быў пабудаваны новы, таксама драўляны будынак уніяцкай царквы сьвятога Ільлі. Пасьля ліквідацыі Уніі царква была прымусова перададзена Маскоўскаму патрыярхату.

Каардынаты: 52.712926, 25.110349