Івацэвіцкі раён

Любішчыцы

Любішчыцы – вёска ў складзе Яглевіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 7 кіляметраў на паўночны ўсход ад Івацэвічаў, за 143 км кіляметра ад Берасьця. Да 9 жніўня 2022 года Любішчыцы ўваходзілі ў склад і з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Любішчыцкага сельсавета. Праз Любішчыцы працякае рака Руднянка, праходзіць рэспубліканская аўтадарога Стоўпцы – Івацэвічы – Кобрынь (Р2). Па паўночна-заходняй ваколіцы праходзіць чыгунка Менск – Берасьце.

Насельніцтва па стане на 2010 год складала 1157 чалавек.

Царква сьвятой Прападобнай Анны Праведнай

Царква Святой Ганны ў Любiшчыцах была пабудаваная ў 1845 годзе з цэглы ў стылi архітэктуры позьняга клясыцызму, у 1851 годзе рамантавалася. Па іншых звестках, царква была узьведзеная ў 1857 годзе.

Каардынаты: 52.752149, 25.423283.