Камянецкі раён

Белавескi

Пасёлак Белавескі плянавым турыстам практычна невядомы. Ды і транзітныя калі і трапяць сюды, то хутчэй за ўсё, выпадкова. Першы камень у падмурак першага дома ў пасёлку быў закладзены зусім нядаўна: у 1982 годзе.

Царква сьвятых пакутніц Веры, Надзеі, Любові й маці іх Сафіі

У Белавескім ў 2015 годзе пабудавалі царкву, якую асьвяцілі ў гонар сьвятых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі.

Каардынаты: 52.398550, 23.460941