Камянецкі раён

Камянец

Камяне́ц, ён жа Ка́мянец, а ў перыяд з 1795 па 1940 гады – Камянец-Літоўскі, каб не блытаць з украінскім Камянцом-Падольскім, – адзін з самых старых гарадоў, якія знаходзяцца ў сучаснай Беларусі. Часы велічы места засталіся ў далёкім мінулым. Дарэчы, з 1503 гада горад меў Магдэбурскае права, наяўнасьцю якога маглі пахваліцца далёка ня ўсе важныя і магутныя суседзі.

Першы пісьмовы ўпамін пра Камянец зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1276 годам (у пэўных крыніцах можна сустрэць больш раньняе памылковае датаваньне — 1196 год), калі князь валынскі Ўладзімер Васількавіч заклаў тут мураваную вежу.

Тапонім «Камянец» утварыўся ад мясцовай мураванай («каменнай») вежы, вакол якой i ўзьнікла паселішча.

У 1366 годзе Камянец далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў. Неаднаразова (у 1375, 1378 і 1379 гадох) места цярпела ад нападаў крыжакоў. У 1382—1383 гадох Камянец знаходзіўся пад уладай зяця Кейстута, князя Януша Мазавецкага. У 1409 годзе кароль польскі Ягайла прыняў тут паслоў ад папы рымскага Аляксандра V. У гэты час у месьце існаваў палац-замак.

Жыхары Камянца бралі актыўны ўдзел у Грунвальдзкай бітве.

Вежа-данжон

У Камянцы досыць цікавы гістарычны цэнтар горада. Галоўная славутасьць – абаронная вежа, што засталася ад старога замка, пабудаванага па загаду валынскага князя Уладзіміра Васількавіча ў перыяд паміж 1276 і 1288 гадамі як цэнтральнае ўмацаваньне драўлянай крэпасьці. Крэпасьць, зразумела, не захавалася. А вось вежа працягвае стаяць. На сёньня яна з’яўляецца найбольш добра захавалай і па сумяшчальніцтве – самай высокай сярод падобных у Беларусі.

Вонкавы дыямэтар вежы – 13,6 метра, таўшчыня сценаў – 2,5 метра, вышыня – каля 30 м. Падмуркі, сьцены і скляпеньне вежы выкананы з вялiкамэрнай цэглы. Пяць ярусаў, ці паверхаў, вежы, прарэзаныя вокнамі-байніцамі, раней злучаліся паміж сабой унутранай драўлянай лесьвіцай. Сувязь паміж асобнымі паверхамі была ня толькі па ўнутранай лесвіцы: з трэцяга яруса можна было дабрацца да верхняй пляцоўкі вежы па каменных прыступках, наладжаным у сьцяне. Агульная плошча паверхаў перавышала 300 кв. м, што дазваляла ў час абароны размясьціць на іх шмат воінаў.

Камянецкая вежа – нямы сьведка шматлікіх старонак гісторыі і кровапралітных баталій мінулых стагодьдзяў. У XIV стагодьдзі яе шматкроць абкладвалі рыцары-крыжакі, штурмавалі войскі польскага князя Мазавецкага, літоўскіх князёў Вітаўта і Ягайлы. У XVII стагодьдзi у Камянцы каля сценаў крэпаьсці ішлі жорсткія баі паміж войскамі Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы.

Каардынаты вежы: 52.404749, 23.819472

Камянецкая вежа намаляваная пятирублёвой банкноце, уведзенай у абарачэньне ў Беларусі ў выніку дэнамінацыі ў сярэдзіне 2016 года.

Камянец. Вежа. 5 BYN (2009)

На вежу можна падняцца. З агляднай пляцоўкі добра бачныя бліжэйшыя навакольлі. Некалькі відаў зь вежы: на раку Лясная, што бяжыць побач зь местам, на Пэтрапаўлаўскі касьцёл і на Сiмеоноўскую царкву.

Помнік заснавальніку Камянецкай крэпасьці валынскаму князю Уладзіміру Васількавічу

У самым цэнтры Камянца знаходзіцца некалькі сімпатычных будынкаў, якія засталіся ад гістарычнай забудовы, а на галоўным пляцы места – помнік заснавальніку.

Каардынаты: 52.404011, 23.821330

От памятника, находящегося на центральной площади, узкая улочка ведёт к Симеоновской церкви. Построена она была в 1912 – 1914 годах в псевдорусском стиле.

Царква сьвятога Сымона

Царкву Маскоўскага патрыярхату ў Камянцы збудавалі ў 1912—1914 гадох на месцы царквы Сьвятога Пасаду. Гэта яскравы прыклад Маскоўска-Яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі.

Каардынаты: 52.403983, 23.822781

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла

Петрапаўлаўскі касьцёл пабудаваны ў 1925 годзе, адрэстаўраваны ў 2001.

Каардынаты: 52.401141, 23.819533