Каменю́кі – вёска за 17 кілямэтраў на поўнач ад Камянца, за 52 кілямэтры ад Берасьця. З’яўляецца цэнтрам Камянюцкага сельсавету.
Насельніцтва па стане на 2010 год складала 1.119 чалавек.
Назва вёскі «Каменікі» згадваецца ў актах Гарадзенскай губэрні Берасьцейскага павета ў XVIII стагодьдзі.Першая згадка аб селішчы Каралёў Мост згадваецца ў дараванай грамаце караля Жыгімонта II Аўгуста, дадзенай двараніну Астафію Уласьевічу Навіцкаму на маёнтак Кляковічы з уваходамі ў Пушчу ад 7 лютага 1558 года. Сваю назву «Каралёў Мост» населены пункт бярэ ў XVIII стагодьдзі з часоў стварэння ў Белавежскай пушчы лясніцтва. Па расказах старажылаў, польскі кароль Стэфан Баторый са сваім войскам паляваў у пушчы, а месцам размяшчэньня выбраў правы бераг ракі Лясная Правая, што насупраць цяперашняга населенага пункта Каменюкі. Для зручнага выхаду на паляваньне за левы бераг ракі ён загадаў пабудаваць драўляны мост праз раку. З гэтага часу мост атрымаў назву «Крулёў Мост».
Першае згадваньне назвы «Каменiкі» можна аднесьці да «Ардынацыі пушчы Белавескага і Камянецкага лясніцтваў», складзенай у кастрычніку 1639 года. У 1775 годзе ў вёсцы Камянікі налічвалася 9 дымоў (жылых дамоў), а ў суседняй вёсцы Бародзічы (цяпер у складзе Камянюк) – 27 дымоў.
У Каменюках разьмяшчаецца адміністрацыйны цэнтар нацыянальнага парку «Белавеская пушча».
Царква сьвятога Георгія Пераможцы
Будаўніцтва царквы доўжылася 11 гадоў з моманту закладкі першага каменя ў 1998 годзе да асьвячэньня касьцёла, якое адбылося 1 кастрычніка 2009 года. Храм асьвечаны ў гонар Вялікапакутніка Георгія Пераможцы. Вышыня храма – 37 мэтраў. З 2013 года пры храме адкрытая нядзельная школа.
Каардынаты: 52.558454, 23.795911.



Нацыянальны парк «Белавеская пушча»
Пушча – колiшняя паляўнічая гаспадарка літоўскіх князёў (з XV стагодьдзя) і расейскіх цароў (XVIII – пачатак ХХ стагодьдзяў). 25 сьнежня 1939 году Савет народных камісараў Беларускай ССР ухваліў рашэньне аб стварэньні дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Белавеская пушча» агульнай плошчай 1.292 квадратных кiлямэтраў. Яго ахоўная частка складала 5026,7 гектараў (4%).
У 1957–1991 пушча мела статус запаведна-паляўнічай гаспадаркі, была месцам паляваньняў для прадстаўнікоў высокай савецкай намэнклятуры і іх замежных гасьцей. З 1991 нацыянальны парк. У 1992 уключаны ЮНЭСКО ў сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны. З 1993 біясфэрны запаведнік. У 2012 годзе запаведная зона павялічына з 30,7 да 57 тысячаў гектараў.
Каардынаты: 52.5694488, 23.802983.


На адным з маршрутаў на тэрыторыі пушчы

Дуб-патрыярх

Маёнтак Дзеда Мароза












