Камянецкі раён

Ляцкія

Ля́цкія – вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Камянюцкага сельсавету. Знаходзiцца ў Белавескай Пушчы. Некаторыя даследнікі мяркуюць, што калісьці тут быў ляснічы кардон, закліканы перашкаджаць браканьерству. Згодна з перапісам насельніцтва 2019 года тут пражывае 46 чалавек. У залежнасьці ад сэзону насельніцтва можа складаць да 60 чалавек. У асноўным гэта работнікі Нацыянальнага парка «Белавеская пушча», пагранічнікі і іх сем’і.

Вёска Ляцкія насуперак тэндэнцыям урбанізацыі, не вымірае, а наадварот, лічыцца квітнеючай. Тут шмат маладых сем’яў, у якіх выхоўваюць па два-тры дзіцяці. Развіцьцю вёскі садзейнічае і кіраўніцтва Нацыянальнага парка «Белавеская пушча». У 2009 годзе да 600-годьдзя запаведнасьці Белавескай пушчы тут пабудавалі 9 новых дамоў, якія раздалі работнікам. Вёску часта наведваюць турысты.

Аграсядзiба «Forest House»

Каардынаты: 52.612935, 23.859687.