Камянецкі раён

Высокае

Высокае — невялікае мястэчка, вядомае па пісьмовых крыніцах з XIV стагодьдзя, размешчанае на берагах ракі Пульва. Першапачаткова Вiдамля уваходзіла ў каралеўскія валоданьнi, а зь сярэдзіны XVII стагодьдзя яна стала прыватнаўласьніцкім паселішчам Сапегаў.

Тут спыняўся князь Гедымін пад час свайго шляха на Русь, залюбаваўшыся прыгажосьцю места, што патанала ў зеляніне пагоркаў, падзеленых шырокай, паўнаводнай ракой Пульва.

У1494 годзе вялікі князь Аляксандар, сын Казіміра, Вялікага князя Літоўскага, дараваў Высокаму Магдэбурскае права.

Замак Сапегаў. Брама (рэшткі)

Замак, акружаны насыпнымі валамі і воднымі перашкодамі, быў узьведзены на ўзвышаным месцы. Фарміраваньне палацава-паркавага ансамбля пачалося ў 1678–1680 гадах, калі Відамляй валодаў Міхал Сапега. У гэты час быў закладзены замак і парк з вадаёмам. У 1748 годзе замак згарэў і ў 1815 годзе жонкай Паўла Сапегі Пелагеяй Патоцкай быў пабудаваны новы палац.

Its construction began ca. 1768–1680, when the land owner was Mikhail Sapega. During this period he laid the foundation of a palace and created a park with a artificial reservoir. In 1748 the palace burned down, and in 1815 Paul Sapega’s wife, Pelageya Potocka, built a new palace.

Зараз толькі рэшткі земляных умацаваньняў і руіны каменных сьценаў сьведчаць пра былую фартыфiкацыю.

Каардынаты: 52.366836, 23.368076

Сядзіба Патоцкіх. Палац

У 1816 годзе на месцы былых ўмацаванняў быў пабудаваны палацавы ансамбаль з разгалістым паркам.

Высокоўскі палац — помнік архітэктуры клясіцызму. Першапачаткова ў комплекс з ім ўваходзілі два флігеля, утвараючы невялікі парадны двор, раскрыты ў бок уязной брамы.

Каардынаты: 52.36907, 23.367754

Капліца сьвятой Барбары

Яшчэ адной славутасьцю Высокага з’яўляецца Варварынская капліца ў стылі барока, пабудаваная ў 1772 годзе. У цяперашні час яна знаходзіцца на рэстаўрацыі, прычым, калі верыць аншлагу, усталяванаму побач зь ёй, рэстаўрацыя вырабляецца на грошы Эўразьвяза.

Каардынаты: 52.372958, 23.37617


Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

Траецкі касьцёл у стылі барока ў Высокім быў пабудаваны ў 1772 годзе. Зрэшты, некаторыя крыніцы сьцвярджаюць, што дата яго пабудовы сыходзіць яшчэ далей у мінулае: у 1603 год.

Каардынаты: 52.371355, 23.371028