Кобрынь

Частка 3. Пляц Свабоды i вулiца Першамайская

Пляц Свабоды

Плошча Свабоды – галоўная плошча ў гістарычным цэнтры Кобрыня. Размяшчаецца на скрыжаваньні вуліцаў Леніна, Першамайскай, Кастрычніцкай, Інтэрнацыянальнай, Суворава, Савецкай, Матросава, 17 Верасьня. У архітэктуры ансамбля плошчы адлюстраваны рысы клясыцызму, а таксама барока. Ансамбаль плошчы ўнесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь у складзе гістарычнага цэнтра Кобрыня.

Гістарычна пляц насіў назву Рынкавага. Ансамбаль пляцу склаўся ў канцы XVIII – пачатку XIX стагодьдзя. У цэнтры пляцу размяшчаўся шырокі будынак гандлёвых шэрагаў і гасьцінага двара, а па яго баках – жытлолыя і грамадзкія будынкі. Першыя паверхі камяніцаў, што атачалі пляц нараўне з крамамі, былі занятыя пад цырульні, фатаграфічныя ўстановы, шавецкія і кравецкія майстэрні.

Шырокія гандлёвыя рады, збудаваныя ў сярэдзіне XIX стагодьдзя на Рынкавым пляцы, згарэлі ў пачатковы перыяд акупацыі Кобрыня войскамі кайзераўскай Германіі.

У 1939 годзе пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР плошча была перайменаваная ў плошчу Свабоды. У 1961 годзе на тэрыторыі былога Рынку быў збудаваны трохпавярховы корпус швэйнай фабрыкі.

Пляц Свабоды, 1, 3, 4

Пляц Свабоды, 14, 15, 16

Палац культуры

Палац культуры знаходзiцца ў паўднёвай частцы пляца Свабоды, але фармальна ягоны адрас – на вулiцы Ленiна.

Адрас: вулiца Ленiна, 4.

Вулiца Першамайская

З спрадвечных часоў iснаваў ажыўлены праезны шлях з Пінска ў Брэст пралягаў праз Кобрынь у выглядзе двух вуліц, якія працягнуліся паралельна плыні Мухаўца. Усходняя частка ператварылася ў Пінскую вуліцу. Першае пісьмовае згадваньне пра яе сустракаецца ў дакумэнце сярэдзіны XVI стагодьдзя: каралева Бона загадала вылучыць участак пад забудову на Пінскай вуліцы свайму прыдворнаму ювеліру. Больш падрабязныя звесткі аб ёй змяшчаюцца ў Рэвізіі. На гэтай вуліцы мелася 78 будаўнічых участкаў (амаль удвая больш, чым на Раценскай), зь іх 25 належалі плябаніі (каталіцкаму духавенству). Назва «Пінская» была настолькі дакладнай і зручнай для жыхароў, што на працягу стагодьдзяў яна не пераназывалася, выключаючы перыяд нямецкай акупацыі 1915–1918 гадоў, калі яна называлася Усходняй. У гады міжваеннай Польскай Рэспублікі (1921–1939 гады) ўлады ўвекавечылі ў iмi вулiцы знамянальную дату для польскага народа – 3 Траўня. З устанаўленнем у 1939 годзе на Кобрыншчыне савецкай улады вуліца, названая ў гонар польскай канстытуцыі, была перайменавана ў Першамайскую.

Вулiца Першамайская, 2

Вулiца Першамайская, 4… 2

Вулiца Першамайская, 1

Вулiца Першамайская, 13… 9

Вулiца Першамайская, 16… 12

Вулiца Першамайская, 22… 10

Вулiца Першамайская, 13… 15

Вулiца Першамайская, 13… 23

Вулiца Першамайская, 13

Вулiца Першамайская, 27… 29

Вулiца Першамайская, 27… 41

Вулiца Першамайская, 32… 30

Вулiца Першамайская, 45… 65

Кобрынская сынагога

Кобрынская сынагога – помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодьдзя. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, на гістарычнай Пінскай вуліцы. Твор эклектычнай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму.

Сынагога была адной з найбуйнейшых у Беларусі, буйнейшая сынагога знаходзілася толькі ў Менску. Дзейнічала да нямецкай акупацыі 1941 года, стала цэнтрам Кобрынскага гета. Каля сьцен сынагогі былі апошнія расстрэлы габрэяў гета. Па вайне ў сынагоге размясьціўся цэх па вытворчасьці спачатку піва, а затым – безалкагольных напояў Кобрынскага кансервавага завода. З 1980-х гадоў будынак пустуе і разбураецца. У 2003 годзе была зарэгістраваная суполка габрэяў Кобрыня, якая плянавала аднавіць сынагогу з размяшчэньнем у ёй культурнага цэнтра, але рэстаўрацыя будынка так і не была пачата.

Каардынаты: 52.211835, 24.364967. Адрас: Вулiца Першамайская, 40

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсвяцейшай Панны Марыі

Першы драўляны касьцёл у Кобрынi быў пабудаваны ў 1513 годзе. Яго збудаваньне фінансавала Ганна Кобрыньская-Касьцевіч. З таго часу храм неаднаразова гарэў і перабудоўваўся. Будаўніцтва новага мураванага храма было ўхваленае ў 1840 годзе. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсвяцейшай Панны Марыі быў пабудаваны ў з 1841 па 1843 гады архітэктарам Насковым у стылі класіцызму на сродкі, сабраныя прыхаджанамі. У 1851 годзе касцёл быў асвечаны біскупам Віленскім Вацлавам Зулінскім.

У гады Другой сусветнай вайны касьцёл не пацярпеў і ня быў зачынены для парафіянаў. У гады савецкай улады храм быў зачынены ў 1962 годзе, аднак, ён ня быў зьнесены дзякуючы таму, што ў 1864 годзе знакаміты мастак Напалеон Орда, якi наведваў Кобрынь, увекавечыў храм у сваіх малюнкахкарцінах.

28 гадоў касьцёл стаяў у запусценьні і старэў. У 1990 годзе ён быў вернуты каталікам і адрэстаўраваны.

Каардынаты: 52.212476 24.371932. Адрас: вулiца Першамайская, 80.

Царква сьвятых апосталаў Пятра й Паўла

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла – помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя, знаходзіцца на могілках, на гістарычнай Пінскай вуліцы. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Першую драўляную царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Кобрыні збудавалі ў XVI стагодьдзi на паўднёвай ускраіне Рынку, на вуліцы Чаравачыцкай. Упамінаецца ў люстрацыі каралеўскага рэвізора Зьмітра Сапегі 1563 году і на пляне места 1798 году.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1857 годзе з прычыны аварыйнага стану царкву зачынілі. У 1862 годзе з выкарыстаньнем рэштак старой царквы збудавалі новы драўляны будынак. У 1911 годзе царкву перанесьлі на могілкі.

У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі замест купала-бані з традыцыйным сонцакрыжам сьпярша паставілі бляшаны маскоўскі купал-цыбуліну з расейскім крыжам. У выніку наступнай перабудовы над царквой паставілі яшчэ тры купалы-цыбуліны. У 2010-я гады ў выніку рэканструкцыі невысокі шацёр над званіцай, уласьцівы сакральнаму дойлідзтву Вялікага Княства Літоўскага замянілі на стромкі высокі, больш уласьцівы дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы, а ўсе бляшаныя купалы-цыбуліны замянілі на пазалочаныя.

Каардынаты: 52.213096, 24.37531. Адрас:вулiца Першамайская, 86.

Надмагільле Міцкевічаў

Каля царквы стаіць надмагільны помнік Аляксандру Міцкевічу (1801–1871), малодшаму брату паэта Адама Міцкевіча, прафэсару права Харкаўскага ўнівэрсытэту, уладальніку кобрынскага маёнтку з сярэдзіны XIX стагодьдзя. Помнік мае выгляд вэртыкальнай кампазыцыі з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай.

⟵ Папярэдняя частка. Частка 2
Замкавы пляц i манастыр Сьвятога Спаса

Наступная частка. Частка 4. ⟶
Вулiца Iнтэрнацыянальная, пляц Ленiна i вулiца Савецкая