Кобрынь

Частка 5. Вулiца Суворава

Вулiца Суворава

У другой палове XVIII стагодьдзя ў Кобрыне з’явілася Губэрнская вуліца, якая вяла ад рынкавага пляцу ў паўднёвым кірунку да нядаўна закладзенай сядзібе «Губэрня». У канцы XVIII стагодьдзя сядзіба перайшла ў валоданьне палкаводца А.В. Суворава, які жыў у Кобрыне ў 1797 і 1800 гадах. Пазьней гэты факт стаў падставай для перайменаваньня вуліцы.

На пляне 1810 года вуліца названа Паштовай, на пляне 1858 года – Губэрнянскай. У адной з архіўных крыніцаў пазначана, што вуліца Губэрнянская стала Сувораўскай у 1864 годзе. З гэтай жа назвай вуліца сустракаецца на пляне Кобрыня 1903 года. У перыяд міжваеннай Польскай Рэспублікі 1921–1939 гадоў яна перайменаваная ў вуліцу Траўгутаву ў гонар удзельніка паўстаньня 1863–1864 гадоў Рамуальда Траўгута, які жыў на Кобрыншыне ў сярэдзіне XIX стагодьдзя.

Пасьля 1939 года за савецкім часам вуліца атрымала назву Рэвалюцыйная. З такім найменьнем вуліца лічыцца ў дакуменце «Сьпіс домаўладаньняў і незабудаваных зямельных участкаў горада Кобрыня па стане на 1 студзеня 1941 году».

Падчас нямецкай акупацыі 1941–1944 гадоў вуліца называлася Ліндэнштрасэ (Ліпавая алея). Па вызваленьнi Кобрыня ёй вернута назва Рэвалюцыйная, а ў 1946 годзе яна перайменаваная ў вуліцу Суворава.

Вулiца Суворава. Агульны выгляд

Вулiца Суворава, 14. Ваенна-гiстарычны музэй Суворава

Вулiца Суворава, 24

Вулiца Суворава, 31… 35

Замалёўка летняга дажджлівага Кобрыня. 2005 год

⟵ Папярэдняя частка. Частка 4
Вулiца Iнтэрнацыянальная, пляц Ленiна i вулiца Савецкая