Ляхавіцкі раён

Каранеўшчына

Каранеўшчына знаходзіцца на левым беразе ракі Ведзьма ў 6 кiлямэтрах на поўнач ад Ляхавічаў. Каранеўшчына – колiшняя сядзіба роду Марціноўскiх. У 1847 годзе яе атрымаў у спадчыну род Лопацей.

Сядзіба Марціноўскіх

У другой палове XIX стагодьдзя Рамуальд Лопаць пабудаваў у Каранеўшчыне сядзібу з двухпавярховым цагляным сядзібным домам і пэйзажных паркам. У пачатку XX стагодьдзя сядзіба перайшла сыну Рамуальда – Вітальду. Лопатам сядзіба належала да 1939 года.

У цяперашні час захаваўся сядзібны дом, а таксама фрагмэнты парку. Стан сядзiбы далёкi ад ідэалу. Зьнешне яна выглядае яшчэ больш-менш нядрэнна, але з-за таго, што там была спачатку школа, потым калгасная кантора, а цяпер сельскі клуб, унутраная планіроўка і аздабленьне апынуліся цалкам згубленымі.

Каардынаты: 53.098903, 26.280188