Ляхавіцкі раён

Ляхавiчы

Ляхавічы вядомыя з XV стагодьдзя як цэнтар аднайменнай воласьці ў Вялікім Княстве Літоўскім. У пачатку XVI стагодьдзя належалі Альбрэхту Гаштольду. Пасьля сьмерці яго сына Станіслава ў 1542 году горад перайшоў да ўдавы апошняга Барбары Радзівіл, якая ў 1547 году выйшла замуж за нашчадка польскага пасаду, прынёсшы таму шматлікія ўладаньні Гаштольдаў. 10 красавіка 1572 года Жыгімонт II Аўгуст перадаў гарадок віленскаму каштэляну Яну Еранiмавiчу Хадкевічу, пасьля чаго род празвалі «графамі на Ляхавічах».

Ляхавіцкая фартэцыя

Вялікі літоўскі гетман Ян Караль Хадкевіч пабудаваў на месцы невялікага драўлянага новы мураваны замак бастыённага тыпу па самых сучасных тагачасных эўрапейскіх узорах. Замак неаднаразова беспаспяхова абложваўся украінскімі казакамі і паўсталымі сялянамі. У 1635 годзе замак і горад перайшлі ў валоданьне Сапегаў. Узімку 1595–1596 гадоў казацкія атрады Налівайкі і Шавуле беспаспяхова штурмавалі крэпасьць.

Падчас руска-польскай вайны 1654–1667 гадоў войскі А. Н. Трубяцкога ў 1655 годзе спалілі горад, але на аблогу замка не адважыліся. Наступным замак абложваў у 1660 годзе маскоўскі ваявода Хаванскі, але на працягу 6 месяцаў захапіць Ляхавіцкі замак ня здолеў.

Падчас Паўночнай вайны ў 1706 годзе замак, што абараняліся казакамі, пасьля доўгай аблогі быў здадзены швэдам і часткова разбураны. У 1760–1775 гадах горад і паўразбураны замак належалі віленскаму біскупу Ігнату Масальскаму, затым рашэньнем сойма перайшлі ў валоданьне дзяржавы Рэчы Паспалітай. Нажаль, на гэтым слаўныя старонкі мінулага былі скончаны, крэпасьць паступова руйнавалася. Да сёньняшняга дня дайшоў толькі рэканструкцыйны малюнак крэпасьці.

Малюнак-рэканструкцыя

Памятный знак на месцы Ляхавіцкай фартэцыi

На месцы былой крэпасьці сёньня ўсталяваны памятны знак.

Каардынаты: 53.040466, 26.258347.

Яшчэ адзін памятны знак усталяваны бліжэй да цэнтра горада.

Каардынаты: 53.038139, 26.265352


Каплiца праваслаўная

Недалёка ад манумэнта ў гонар крэпасьці ўсталяваная невялікая капліца.

Каардынаты: 53.039968, 26.258524


Касьцёл Сэрца Пана Езуса

Сярод славутасьцяў горада вылучаўся барочны касьцёл Узьвiжаньня Сьвятога Крыжа, помнік архітэктуры XVII стагодьдзя, які быў разбураны савецкімі ўладамі пасьля іх прыходу да ўлады. Замест страчанага храма ўжо ў 90-я гады XX стагодьдзя быў пабудаваны новы касьцёл.

Каардынаты: 53.037051, 26.261537.

Царква Узьвiжаньня Сьвятога Крыжа

У праваслаўных таксама ёсьць свой храм у горадзе. Гэта Крыжаўзьвіжанская царква, пабудаваная ў 1990–1992 гадах.

Каардынаты: 53.040986, 26.251096

Капліца-надмагільле Дамініка Рэйтана

Таксама цікава наведаць гарадзкія могілкі, дзе можна ўбачыць руіны капліцы-надмагільле Д. Рэйтана і капліцу-пахавальню Салтанаў.

Каардынаты: 53.041576, 26.251801

Капліца-пахавальня Салтанаў (рэшткi)

Каардынаты: 53.041678, 26.251881

Рака Ведзьма

Ну і рэчка – таксама славутасьць. У якім яшчэ горадзе можна жыць побач з Ведзьмай?

Знакi на ўезьдзе ў места