Пінскі раён

Сошна

Сошна – вёска за 23 кіляметры на паўночны ўсход ад Пінску, за 198 кіляметраў ад Берасьця, 4 кіляметры ад чыгуначнай станцыі Парахонск. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Пінск—Лунінец. Адміністрацыйны цэнтр Сошненскага сельсавету.

Насельніцтва па стане на 2001 год складала 750 жыхароў.

Першы пісьмовы ўпамiн аб Сошне адносіцца да 1508 году, калі пінскі князь Фёдар Яраславіч дараваў дворышча Алізару Любецкаму. Неўзабаве маёнтак перайшоў да шляхціца Івана Полаза, чые правы былі пацверджаныя каралём Жыгімонтам II. З 1560-ых гадоў сяло ўваходзіла ў склад Пінскага павету Берасцейскага ваяводзтва ВКЛ.

У XVIII стагодьдзі Сошна перайшло ва ўладаньне кляштара бенедыктынаў у суседнім Гарадзішчы. Манахі пабудавалі ў Сошне драўляны касьцёл.

У 1793 годзе пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай Сошна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павету.

Па здушэньнi вызваленчага паўстаньня 1863 года манахі Гарадзішчанскага кляштара былі абвінавачаныя ў падтрымцы паўстанцаў, манастыр быў зачынены, а драўляны касьцёл у Сошне перададзены праваслаўным. Былыя зямельныя ўладаньні кляштара былі распрададзеныя, Сошна ў 1869 годзе купіў дарадца Гардзей, а позьні маёнтак перайшоў да роду Еўціхіевых.

У пачатку XX стагодьдзя ў маёнтку была пабудаваная цагельня, якая дзейнічала і ў савецкі час. Будынкі дваранскай сядзібы ў Сошне былі амаль цалкам знішчаныя падчас Першай сусьветнай вайны, драўляны храм таксама быў знішчаны.

Паводле Рыжскай мірнай дамовы (1921 год) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы, з 1939 года ў складзе БССР.

Царква сьвятой княгiнi Вольгi

Цагляная царква сьвятой Вольгі была пабудаваная ў 1994 годзе.

Каардынаты: 52.234593, 26.342758.