Пінск

Частка 01. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі i колiшнi кляштар францішканаў

Пiнск. Частка 1. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі i колiшнi кляштар францішканаў

Адной з галоўных славутасьцяў Пінска, безумоўна, з’яўляецца былы францішканскі касьцёл, сёньня асьвячоны ў гонар Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Афіцыйнай датай заснаваньня кляштара францiшканаў лiчыцца 1396 год. Спрыяў гэтаму князь Пінска, Турава і Старадуба Зігмунд Кейстутавіч у памяць пра сваё хрышчэньне манахам-францiшканам.

На сродкі князя былі закладзеныя драўляны касьцёл і кляштар. Асьвяціў першы касьцёл на гэтым месцы віленскі біскуп Андрэй Васiла. Крыху пазней на ўсходняй ускраіне горада сталі з’яўляцца драўляныя будынкі, якія належалі кляштару. Сёння гэта квартал, абмежаваны вуліцамі Харужай, Леніна, Камсамольскай і ракой Пінай.

Узьвядзеньне новага каменнага касьцёла пачалі толькі ў 1510 годзе, выкарыстоўваючы матэрыял непрыдатных гарадскіх будынкаў. У гэтым дзіўная асаблівасьць манументальных культавых і многіх шэрагавых пінскіх пабудоў. Руйнуючыся, яны на працягу стагодьдзяў працягваюць быць прыдатнымі пінчукам iзноў ўзводзячымiся сьценамі. Касьцёл стаў праўдзівым пінскім сьвяцілішчам, ён падзяліў разам з гараджанамі выпрабаваньні, якія выпалі на іх долю. Храм неаднаразова гарэў, здаралася гэта ў 1618, 1648, 1706 і 1921 гадох, падвяргаўся разрабаваньням і апаганеньням, але ж кожны раз адраджаючыся, аднаўляўся амаль нанова. У перыяд новай перабудовы, якая праводзілася з 1712 па 1730 гады, над горадам ўзнёсся барочны двухвежавы сілуэт, які стаў з таго часу ўжо звыклым.

З 1954 года захавальнікам францiшканскай спадчыны стаў ксёндз Казімір Свёнтэк, які вярнуўся з сталінскіх лагераў. Больш за семдзесят гадоў ён самааддана служыў Богу, Касьцёлу, людзям. У 1981–1986 гадах яго намаганьнямі была праведзеная рэстаўрацыя касьцёла.

У 1991 годзе Папа Ян Павел ІІ прызначыў Казiмiра Свёнтка Мітрапалітам Менска-Магілёўскай мітраполіі і Апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. У лістападзе 1994 года Папа Рымскі са згоды духоўнай кансісторыі прысьвяціў Казіміра Свёнтка ў сан кардынала Менска-Магілёўскай дыяцэзіі, які стаў першым беларускім кардыналам з 1798 года.

Сёньня пінскі касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі – адзін з трох у Беларусі, які носіць ганаровы тытул «базіліка мінор» (малая базіліка), якое прысвойваецца Папам Рымскім.

Каардынаты: 52.112914, 26.108194

Выгляд з боку апсіды, з вуліцы Леніна

Выгляд адразу за уваходам з боку вуліцы Леніна

Акрамя ўласна касьцёла і комплексу службовых будынкаў, у кляштарны комплекс ўваходзяць чатырохярусная званіца, якую з-за невялікага нахілу мясцовыя жыхары называюць «Пізанская вежа», і карпусы былога кляштара, дзе сёньня месьцiцца пінская духоўная семінарыя. Збудаваная званіца была ў 1817 годзе па праекце архітэктара Каменскага, які жыў і працаваў у Пінску ў 1773–1828 гадах.

Прастаяла званіца да жніўня 1921 года, калі пагібельны пажар знішчыў купал і ўсе іншыя ўнутраныя будынкi вежы. У полымі загінуў і гадзіньнiк, якія быў знакаміты ў Пінску. У ходзе аднаўленчых работ у 1926 годзе быў дабудаваны чацьвёрты ярус званіцы.

Скульптуры ва ўнутраным дворыку касьцёла.

Фрагмэнты экстэр’ера касьцёла буйным плянам.

Інтэр’еры касцёла аформленыя барочнымi драўлянымi скульптурамi, арнаментальнай разьбой і фрэскамі. Самую вялікую каштоўнасьць уяўляе разьбяны пазалочаны амбон, у якiм больш за 70 скульптураў, у большасьці пакрытых ліставым золатам. Мяркуецца, што галоўным майстрам разьбы па дрэве быў Ян Шмітт – мастак, працы якога сустракаюцца ў многіх месцах.

У 1909 годзе мастак С. Рудзiнскi распісаў арнамэнтам скляпеньні й падкружныя аркі, а мастак Б. Вішнеўскі на сьценах прэзбітэрыя выканаў дзве фрэскі – «Зняцьце з крыжа», «Пакланеньне вешчуноў». У храме захоўваюцца і жывапісныя работы, а таксама старажытныя каштоўныя тканіны, вырабы з мэталу й каменя.

Арган

Від на дапаможныя службовыя будынкі кляштара, якія прымыкаюць да касьцёла з боку ракі і вуліцы Іркуцка-Пінскай дывізіі. Усе разам яны ўтвараюць некалькі ціхіх і ўтульных ўнутраных панадворкаў. Увесь ансамбаль займае вялікую прастору паміж галоўнай вуліцай і ракой.

Наступная частка. Частка 2. ⟶
Мост праз Пiну i набярэжныя ракi