Пінск

Частка 04. Вулiцы цэнтра 1. Ленiна, Камсамольская

Пiнск. Частка 4. Вулiцы цэнтра 1. Ленiна, Камсамольская

Галоўныя вуліцы гістарычнага Пінска, Берасьцейская, Пецярбурская (Першамайская), Францысканская (Леніна), пракладваліся і былі арыентаваныя на самы буйны будынак горада – касьцёл сьвятога Станіслава езуіцкага кляштара, які быў размешчаны на Гандлёвым пляцы (цяперашнi пляц Леніна).

Самая старая вуліца горада за амаль шэсць стагодьдзяў свайго існаваньня зьмяніла больш за дзевяць назваў. Ранейшыя назвы: Вялікая Спаская, Вялікая Францысканская (Кіеўская), у пачатку XX стагодьдзя яна называлася Вялікая Кіеўская, у 1920-1930 гады – Касьцюшкі, у перыяд нямецкай акупацыі – Гаупт Штрасэ. Нягледзячы на ​​ўсе пратэсты гараджанаў, у верасьні 1939 года, адразу пасьля прыходу ў горад бальшавікоў, вуліцу зноў перайменавалі. На гэты раз у вуліцу Леніна.

Вуліца мае працягласьць амаль 800 мэтраў і ўяўляе сабой прыклад цэласнай гарадзкой забудовы канца XIX – першай чвэрці XX стагодьдзя. Яна ў бóльшей ступені, чым іншыя вуліцы горада захавала такую ​​забудову. Сёньня практычна на ўсіх будынках вуліцы Леніна прымацаваныя таблічкі «Гісторыка-культурная каштоўнасьць». У мінулым гэта ня толькі адна з пяці брукаваных вуліцаў горада, але і адзіная вуліца, якая мела ходнікі.

Галоўная вуліца горада заўсёды была цэнтрам грамадзкага жыцьця, уздоўж яе разьмяшчаліся самыя разнастайныя месцы грамадскага наведваньня: банкі, гатэлi, крамы, рэстараны, кавярні, невялікія майстэрні і фотаатэлье, рэклямныя агенствы. Зьбіраючыся сумесна правесьці вольны час, пінчукі дамаўляліся: «Хадзем шпацыровать па Газу». Пад гэтай фразай выключна мясцовага спалучэньня польскіх, беларускіх і габрэйскіх словаў разумеўся выхад на агульнапрыняты шпацыр па галоўнай вуліцы Пінска, якая ў той час насiла iмя Касьцюшкі. «Газ» – галоўная, вялікая.

У 80-ыя гады мінулага стагодьдзя вуліцу спрабавалі зрабіць пешаходнай, але да гэтага часу гэты праект цалкам не рэалізаваны, сёньня на ёй існуе толькі некалькі пешаходных зонаў.

Пiнчук. «Па-першае, я – з Пiнска…»

Вулiца Ленiна, 1

Вулiца Ленiна, 5

Будынак на вуліцы вуліца Леніна, 5 пабудаваны не пазьней за 1850 год Нехемам Калодным. У міжваенны час тут знаходзіўся гатэль і невялікі магазінчык сям’і Калодных, у якiм прадаваліся разнастайныя вырабы з мэталу. Вядомым прадстаўніком гэтай сям’і стаў Мойшэ Коль. Яго подпіс стаіць пад Дэкларацыяй незалежнасьці Ізраіля, на працягу 11 гадоў ён знаходзіўся на пасадзе Міністра турызму Ізраіля, а калісьці жыў у Пінску на галоўнай улице. Вялiкай памылкай з’явілася рашэньне мясцовых уладаў у 1980 году аб зносе дамоў № 1 і 3, якія складалі разам з домам Калодных адзіную кампазіцыю. Неапраўданае разбурэньне прывяло да парушэньня гістарычнай пляніровачнай структуры ў межах гістарычнага цэнтра места. У вынiку Пінск атрымаў чарговы «паўпусты пляц», які прыйшлося забудоўваць будынкамі, што не заўсёды ўпісваліся ў жывую тканіну горада.

Вулiца Ленiна, 7

Вулiца Ленiна, 9

Тут знаходзілася знакамітая «вяндлярня» Левіна Мордуха і Голдзіна Бара, у якой заўсёды быў шырокі выбар вяндліны і каўбас.

Вулiца Ленiна, 11

Скрыжаваньне вулiц Ленiна i Камсамольскай

Некалькі графіці Яўгена Сасюры на старых апорах моста праз Піну показыны ў раздзеле, прысьвечаным масту праз Пiну і відарысам зь яго. А на скрыжаваньні вуліц Леніна і Камсамольскай ёсьць яшчэ адно графіці з выявай таго, што маглі бачыць жыхары горада перад тым, як зьнеслі касьцёл сьвятога Станіслава, сапраўдную жамчужыну Пінска.

Вулiца Камсамольская, 5…7

Вулiца Камсамольская, 5

Былая рэстарацыя Марыі Шласкей. Як паведамляе «Інфарматар горада Пінска» і даведнік «Палесьсе і турысты» за 1936 год, рэстарацыя спецыяльна прымала калектыўныя замовы і абслугоўвала удзельнікаў турыстычных тураў па Палесьсі. Будынак пабудаваны ў 1913 годзе Захарам Басевічам, ён меў два паверхі: на першым паверсе размяшчаліся кабінэты і заля для больш заможных грамадзянаў, а ў паўпадвальным паверсе размяшчаўся кабак для простых жыхароў.

Вулiца Ленiна, 21

Будынак па вуліцы Леніна, 21 – самы пампезны у цэнтры вуліцы, знаходзіцца ён насупраць касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Па сьцвярджэньні некаторых краязнаўцаў горада, гэты дом быў пабудаваны ў 20-х гадах XX стагодьдзя. Але ёсьць і іншыя меркаваньні. Другая палова гісторыкаў лічыць, што гэты двухпавярховы будынак у стылі нэаклясіцызму быў пабудаваны ўжо пасьля заканчэньня Другое сусьветнае вайны.

Вулiца Ленiна, 27

Вулiца Ленiна, 27. Помнiк Веры Харужай

Вулiца Ленiна, 31

Вулiца Ленiна, 38. Дом Леантыны Óрды

На скрыжаваньні вуліц Леніна і Бутрымовіча (былых Касьцюшкi, а таксама Жвіркi і Вігуры) знаходзіцца дом Óрды. Ён быў пабудаваны ў канцы XIX стагодьдзя ў эклектычным стылі для Леантыны, нявесткі Напалеона Óрды, якая паходзiла са знакамітага палескага шляхецкага роду. У міжваенны перыяд тут размяшчалася бібліятэка Óрдаў, якая налічвала больш за 1400 кніг.

Вулiца Ленiна, 39

Вулiца Ленiна, 39. Помнiк Iвану Чухлаю

Вулiца Ленiна, 47…49

Вулiца Ленiна, 47

Вулiца Ленiна, 49

Вулiца Ленiна, 55

Пляц Кастрычнiка, 1…3