Пінск

Частка 07. Вулiцы цэнтра 3. Вулiца Дняпроўскай Флятылii, набярэжная Кiяўца

Пiнск. Частка 7. Вулiцы цэнтра 3. Вулiца Дняпроўскай Флятылii, набярэжная Кiяўца

Паўночная набярэжная Пiны

Набярэжная Пінска гістарычна падзялялася на тры ўчасткі: Слабадзкая набярэжная (ад гарадскога парку да цяперашняй гасьцініцы «Прыпяць»), галоўная набярэжная (сёньня – ад гатэля «Прыпяць» да плошчы Леніна), Мяшчанская набярэжная (тэрыторыя цяперашняга сударамонтнага завода). Сёньня гэта вуліца Дняпроўскай флятыліі.

У пачатку XX стагодьдзя ўздоўж Набярэжнай размяшчаліся важныя адміністрацыйныя ўстановы места: земскае кіраваньне, павятовае староства. Бліжэй да парку знаходзіўся будынак рамеснай вучэльні. Да прыходу ў Пінск Савецкай улады ў 1939 годзе набярэжная насіла імя Польскіх легіёнаў. Гэта пацьвярджае знаходка пры будаўніцтве Дома Саветаў – эмалевая шыльда са словамі «Набярэжная легіёнаў».

Збудаваная і адноўленая ў 1948 годзе на энтузіязме патрыятычна настроенай моладзі, сучасная набярэжная стала своеасаблівай візітнай карткай горада. Апошняя рэканструкцыя набярэжнай была прыпыненая ў жніўні 1991 года. Пасьля таго, як частка яе, ад парку да гасьцініцы, была «апранутая» ў бэтон, вынiк не  вылучаўся анi прыгажосьцю, ані арыгінальнасьцю. Было прынятае рашэньне ўзнавіць гістарычны выгляд набярэжнай, аднак праект так і не быў зьдзейснены.

Вулiца Дняпроўскай Флятылii

Вулiца Дняпроўскай Флятылii, 21. Гарвыканкам

Вулiца Дняпроўскай Флятылii, 33

Будынак Пінскага стараства па вуліцы Дняпроўскай флятыліі пабудаваны ў канцы XIX стагодьдзя ў стылі, блізкім да клясіцызму. Так як ён з’яўляўся флігелем палаца Бутрымовіча, то і стылістычна быў зьвязаны з палацам. Пасьля 1913 года будынак адыйшоў земскаму кіраваньню.

Вулiца Дняпроўскай Флятылii, 39

Фасадам на раку выходзіць будынак былога гатэля «Брыстоль», упрыгожаны калёнамі і бэтоннымі шарамі. Двухпавярховы будынак пабудаваны пінскім мяшчанінам Брэгманам Моўшам у 1902 годзе. У гасьцініцы было 14 нумароў на 20 месцаў. Кошт начлегу напрыклад, у 1930 годзе, складаў за аднамесны нумар 4-6 злотых, а за двухмесны – 5-6 злотых. Будынак быў падключаны да электрычнасьці, мелася тэлефонная сувязь.

Па заканчэньні Другое сусьветнай вайны ў «Брыстолi» знаходзіўся штаб Дняпроўскай ваеннай флятыліі, пазьней – вайсковы шпіталь навучальнага атрада Ваенна-марскога флоту СССР, які дыслакаваўся ў горадзе да 1992 года. У 1995 годзе будынак адыйшоў да анкалягічнага дыспансэра, дзе да 2004 года месьцiлася паліклінічнае аддзяленьне.

З 2004 года будынак пуставаў і быў выстаўлены на таргі, быў выкуплены адной з камерцыйных структураў, але да гэтага часу пустуе і паступова разбураецца…

Набярэжная Кiяўца

Карабль-помнiк

Каарданыаты: 52.118512, 26.122822.

Самалёт-помнiк

Каардынаты: 52.120028, 26.123939.

Вулiца Панкавай, 6. Храм Раства Найсьвяцейшай Божай мацi

⟵ Папярэдняя частка. Частка 6
Вулiцы цэнтра 2. Горкага, Каржа, Савецкая, Iркуцка-Пiнскай Дывiзii, Кiрава

Наступная частка. Частка 8. ⟶
Рачны шпацыр па Пiне