Пружанскі раён

Байкi Манчыкi

Сама па сабе наяўнасьць двух вёсак з такімі назвамі, да таго ж размешчанымі па суседстве, ужо выклікае ўсмешку і прымушае задумацца. Тым не менш, гэта дзьве розныя вёскі, паміж імі каля пяці кіламетраў. Дарэчы, свае Байкі ёсць і ў суседнім Слонімскім раёне Гарадзенская вобласьцi, але гаворка пра тыя Байкі і тыя Манчыкi, што ў Пружанскім. З пункту гледжаньня якіх-небудзь славутасьцяў абедзьве вёскі адмысловай цікавасьці не маюць, галоўны жа інтарэс – у іх назвах. І ўдвая цікава і нечакана, калі абедзве вёскі трапляюць на адзін дарожны ўказальнік, быццам гэта адзінае цэлае.