Столінскі раён

Альманы

Альма́ны – вёска каля ракі Львы, уваходзiць у склад Струскага сельсавету. Знаходзяцца за 14 кiлямэтраў на паўднёвы ўсход ад вёскі Стругі, на захад ад ляндшафтавага заказьніку Альманскія балоты.

Альман (Alman) – імя германскага паходжаньня. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Альбут, Алігут, Аламунт; германскія імёны Albot, Algut, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls ‘увесь, кожны’, а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna, германскага man ‘чалавек’.

Насельніцтва вёскi па стане на 2010 год складала 1.041 чалавек.

Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова

Праваслаўная Уваскрэшанская царква, пабудаваная ў рэтраспэктыўна-расейскiм стылi, знаходзiцца ў цэнтры вёскі. Пабудаваная ў 1888–1893 гадох з дрэва на месцы храма першай паловы XIX стагодьдзя.

Каардынаты: 51.805780, 27.067745.