Столінскі раён

Семігосьцічы

Семігосьцічы – вёска ў складзе Альшанскага сельсавету, за 3 кiлямэтры на ўсход ад Альшанаў, за 1 кiлямэтар на поўнач ад шашы Р88.

У летапісных крыніцах Семігосьцічы вядомы з XVI стагодзьдзя.

У XVI–XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году – у складзе Расейскай імпэрыі. З 1921 году ў складзе Польшчы. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Альшанскага сельсавету Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году – Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году – Берасьцейскай) вобласьці.

Насельніцтва па стане на 10 чэрвеня 2019 году скадала 1.550 чалавек.

Царква Сьвятога апостала Яна Багаслова

Царква разьмешчаная ў цэнтры вёскі, пабудаваная ў 1913 годзе з дрэва на месцы царквы 1-й паловы XIX стагодьдзя. Храм дзейнічаў да 1961 года, зноў перададзены вернікам і асьвечаны ў 1989 годзе.

Каардынаты: 52.094172, 27.425753.